Меню раздела

Дзень роднай мовы!

Опубликовано: 22 февраля 2020 г.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, устаноўлены ЮНЕСКА 20 гадоў таму для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце.

Далучылася да святкавання і наша гімназія.

Конкурс паштовак “Віншую цябе, мая родная мова!” адбыўся сярод вучняў 5 класаў.

У актавай зале гімназіі адбылася мсузыкальная гасцеўня “Спяваем разам з Узорным ансамблем “Святкі”.

Як Ассацыіраваная школа ЮНЭСКА гімназія прыняла ўдзел ва ўрачыстым святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы ў Нацыянальная бібліятэцы Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас, кіраўнікі і прадстаўнікі дыпламатычных місій, члены нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА.

«Мы працуем у розных краінах, падарожнічаем па свеце, але ўсё адно застаемся належаць роднай зямлі», – на адкрыцці мерапрыемства адзначыў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. Ён прачытаў радкі з верша “Матчына мова” беларускага паэта Алеся Бачыла.

Урыўкі з твораў нацыянальных аўтараў пра Радзіму цытавалі прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Беларусі. Прагучалі словы на англійскай, італьянскай, латвійская, літоўскай, польскай, рускай, словацкай, украінскай, фінскай, японскай і іншых мовах свету.

Менавіта для свята Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала фотавыставу “Беларусь: цудоўныя моманты”, якая складаецца з 20 здымкаў, што ўвасабляюць сімвалы, прыроду, культуру нашай Радзімы.

Усе жадаючыя маглі стаць удзельнікамі інтэрактыва: абраць слова на англійскай мове і супаставіць з элементамі беларускага арнаменту, каб скласці пазл.

Для гасцей на працягу ўсяго мерапрыемства працаваў фальклорны ансамбль “Грамніцы”.