Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Вопыт Сцяшко Л.У.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама

СІСТЭМА РАБОТЫ З ВЫСОКАМАТЫВАВАНЫМІ ВУЧНЯМІ ПРЫ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА АЛІМПІЯД ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ

«БЕЛАРУСКАЯ МОВА» І « БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА».

Сцяшко Любоў Уладзіміраўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА «Гімназія № 1 імя Ф. Скарыны г. Мінска»

Мінск, 2013



Анатацыя

Прапанаваны аўтарам вопыт уяўляе сабой апісанне сістэмы работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры з высокаматываванымі вучнямі. Вопыт змяшчае апісанне сістэмы, метадычныя рэкамендацыі, аўтарскія знаходкі, прапануюцца самыя розныя формы і метады пры падрыхтоўцы школьнікаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Эффектыўнасць вопыту пацверджана якасцю ведаў вучняў, вынікамі інтэлектуальных конкусаў і алімпіяд.

Прапановы формаў і метадаў арганізацыі работы з вучнямі на ўсіх этапах падрыхтоўкі да алімпіяды могуць быць выкарыстаны настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноў.



Тэма вопыту: Сістэма работы з высокаматываванымі вучнямі пры падрыхтоўцы да алімпіяд па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і “«Беларуская літаратура».

Сённяшняя рэчаіснасць вызначае перад школай праблему падрыхтоўкі самастойных, здольных да самаадукацыі, адказных, валодаючых камунікатыўнымі навукамі грамадзян. І тут вырашальным фактарам з’яўляецца стратэгія работы настаўніка з высокаматываванымі вучнямі: будычымі вучонымі, кіраўнікамі, лідэрамі. У дадзеным вопыце размова ідзе пра формы і метады, якія дазваляюць вучням рэалізаваць сябе, развіваць абстрактнае мысленне, уменне аналізаваць, класіфікаваць, здольнасць адсочваць, устанаўліваць прычынна-выніковую сувязь, параўноўваць альтэрнатыўныя варыянты, заахвочваць да самастойнай дзейнасці, арыентаваць на дальнейшае удасканаленне і самаадукацыю.

Мэта педагагічнай дзейнасці. Павышэнне рэзультатыўнасці алімпіядных дасягненняў вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» праз стварэнне цэласнай сістэмы працы настаўніка на вучэбных занятках і ў пазакласнай дзейнасці.

Аналіз існуючай практыкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд па вучэбных прадметах”Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” выяўляе шэраг праблем і супярэчнасцей, якія носяць аб’ектыўны характар. Напрыклад:

  • паміж колькасцю гадзін вучэбнага плана на вывучэнне прадметаў ”Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” і тым часам, які патрэбны для дасягнення добрых вынікаў пры падрыхтоўцы да алімпіяд;

  • паміж матывацыяй вучняў да авалодвання беларускай мовай і пераважным рускамоўным асяроддзем, якое не вельмі гэтаму спрыяе;

  • паміж зацікаўленасцю дзяцей у паглыбленым вывучэнні роднай мовы і жыццёвым прагматызмам сучасных бацькоў, якія выбіраць іншыя накірункі пазнавальнай дзейнасці для свайго сына або дачкі.

Імкненне пераадолець паказаныя супярэчнасці і цяжкасці заахвоцілі аўтара да пошуку новых формаў іметадаў арганізацыі працы з адоранымі дзецьмі і вызначылі ключавыя пазіцыі.

Актуальнасць вопыту (у шырокім сэнсе) абумоўлена выклікамі часу (павелічэнне аб’ёму інфармацыі, змена тэхналогій), якія патрабуюць арыентаваць адукацыю на новы ўзровень і стварыць такі патэнцыял, які дазволіў бы сфарміраваць у вучняў пошукавы стыль мыслення, прывіць цікавасць да інтэлектуальнай дзейнасці пазнання – якасці, якія вызначаюць актыўную ролю цяперашняй моладзі ў грамадстве, і складаюць аснову рэалізацыі жыццёвага і прафесійнага самавызначэння падрастаючага пакалення, якія з'яўляюцца адным з прыярытэтных накірункаў моладзевай палітыкі беларускай дзяржавы.

"Выхаваць грамадзяніна-патрыёта, адухоўленага ідэаламі дабра і сацыяльнай справядлівасці, здольнага дзейнічаць і ствараць у імя Айчыны", - так вызначыў асноўную задачу дзяржаўнай палітыкі ў вобласці выхавання Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка.

Вырашаючы сучасныя задачы сталічнай адукацыі настаўнік знаходзіцца ў пастаянным пошуку шляхоў, метадаў, тэхналогій, якія стымулююць станоўчыя змены ў інтэлектуальнай і эмацыянальнай сферах асобы кожнага дзіцяці. У больш вузкім, прыкладным сэнсе, абагульненне вопыту прадыктавана яго запатрабавальнасцю ў асяроддзі педагогаў і тымі цяжкасцямі, з якімі яны сутыкаюцца ў практычнай рабоце з высокаматываванымі вучнямі (аб гэтым сведчаць вусныя водзывы слухачоў курсаў павышэння кваліфікацыі МГІРО на лекцыі аўтара).

Не сакрэт, што ў век інфармацыі і новых тэхналогій складана зацікавіць вучняў беларускай мовай, тым больш у канкурэнцыі з другімі прадметамі. Настаўніку прыходзіцца прыкладваць вялікія намаганні для таго, каб матываваць высокаматываваных вучняў да вывучэння роднай мовы і літаратуры па-за рамкамі школьнай праграмы. Намаганні настаўніка заключаюцца ў тым, каб упэўніць вучня, што ён здольны на вельмі нялёгкую працу быць удзельнікам алімпіяднага руху, які патрабуе абмежаванасці ў нейкіх другіх яго інтарэсах, шмат працаваць. Настроіць яго не толькі на штодзённую работу з настаўнікам, але і навучыць працаваць самастойна. А яшчэ трэба працаваць з сям’ёй, бо, калі сям’я не зацікаўлена ў выбары дзіцяці, то ніякага поспеху не будзе.

У гімназіі створаны спрыяльныя ўмовы для выяўлення і развіцця высокаматываваных вучняў. Штогод у кастрычніку праводзіцца інтэлектуальны марафон па ўсіх вучэбных прадметах для вучняў 1-11 класаў, вучні гімназіі актыўна ўдзельнічаюць у інтэлектуальным конкурсе “Буслік”. На працягу 20-і гадоў у гімназіі праводзіцца Пушкінская навукова-практычная канферэнцыя, конкурсы сачыненняў, працуе Скарынаўскі цэнтр. На базе рэсурснага цэнтра па беларускай мове і літаратуры сабрана вялікая медыятэка да ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, распрацаваны курсы дыстанцыйнага навучання, што дае магчымасць больш рацыянальна выкарыстоўваць вучэбныя заняткі, распрацоўваць і ўкараняць інавацыйныя тэхналогіі навучання.

Асаблівую актуальнасць вопыту надае той факт, што яго аўтар неаднаразова з’яўлялася членам і старшынёй журы алімпіядных камісій на ўзроўні раёна, горада і рэспублікі; з 2007 года здзяйсняе падрыхтоўку каманды горада да алімпіяднага конкурсу ( вуснае выказванне) на заключным этапе.

Такім чынам, аснову вопыту складае рэзультатыўная практыка падрыхтоўкі вучняў да алімпіядных конкурсаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», арыентаваных на аналіз і пераадоленне цяжкасцей, з якімі сутыкаюцца як вучні – удзельнікі алімпіяд, так і іх настаўнікі.

Вядучай ідэяй вопыту з’яўляецца стварэнне цэласнай сістэмы работы настаўніка вучэбнага прадмета «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» па фарміраванні кагнітыўнага патэнцыялу вучняў для паспяховага ўдзелу ў алімпіядных конкурсах ўсіх узроставых ступеняў школы ў адзінстве вучэбнага і пазакласнага адукацыйнага асяроддзя.

Навучна-метадычнае абгрунтаванне.

Прапанаваная сістэма работы будуецца з улікам дасягненняў сучаснай педагагічнай навукі, яе тэарэтычную аснову склалі працы вучоных па тэорыі асобасна-дзейнаснага падыходу да навучання (Л.С.Выгоцкі, П.Я.Гальперын), па тэорыі тэхналагізацыі навучання (І.Я.Лернер, М.І. Запрудскі, С.С.Кашлеў), па тэорыі матывацыі навучання (А.М.Лявонцьеў, І.П.Падласы, П.М.Якабсон) і перадавога вопыту партнёраў па адукацыі (г.г.Кіеў, Пскоў і інш.).

Ключавым паняццем у апісанні вопыту з'яўляецца "матыў" ітакім чынам, "матывацыя","высокаматываваны". Аўтар абапіраецца на традыцыйнае тлумачэнне "матыву", якое дае педагагічная псіхалогія: пад матывамі разумеюць канкрэтныя пабуджэнні, прычыны, якія прымушаюць асобу дзейнічаць, рабіць учынкі. Матывы можна вызначыць як адносіны вучня да прадмета яго дзейнасці, накіраванасць на гэту дзейнасць. У ролі матываў выступаюць ва ўзаемасувязі патрэбнасці і інтарэсы, імкненні і эмоцыі, устаноўкі і ідэалы.

Як вядома, матывы падзяляюць на знешнія і ўнутраныя. Знешнія матывы зыходзяць ад педагогаў, бацькоў, класа, грамадства ў цэлым і набываюць форму падказак, намёкаў, патрабаванняў, указанняў ці нават прымусу і іх дзеянне нярэдка вызывае супраціўленне асобы вучня. Матывацыя вучняў з боку настаўніка (бацькоў) паспяховая настолькі, наколькі яна супадае з яго ўнутранай матывацыяй, якая, дарэчы, мае значную ролю ў прадуктыўнай пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. Таму адной з асноўных задач настаўніка з’яўляецца павышэнне ў структуры матывацыі вучняў удзельнай вагі ўнутранай матывацыі навучання, і адной з форм дасягнення гэтага -- кіраванне актыўнасцю вучняў – актывізацыя.

У вопыце апрабаваны на практыцы найбольш эфектыўныя прыёмы актывізацыі навучэнцаў на ўроках, якія на думку І.П.Падласага, даюць сітуацыі, якія вымагаюць ад вучняў:

  • адстойваць сваю думку,

  • прымаць удзел у дыскусіях і абмеркаваннях,

  • ставіць пытанні сваім таварышам і настаўнікам,

  • рэцэнзіраваць адказы таварышаў,

  • ацэньваць адказы і пісьмовыя работы таварышаў,

  • самастойна выбіраць пасільныя заданні,

  • знаходзіць крэатыўныя рашэнні пазнаваўчых задач,

  • ствараць сітуацыі аналізу асабістых пазнавальных і практычных дзеянняў.

Таму шырокае творчае ўжыванне ў вопыце знайшлі прыёмы і метады праблемнага навучання, якія, паагульным прызнанні, з'яўляюцца адной з самых аптымальных форм арганізацыі вучэбнага працэсу, якая стымулюе рост пазнавальнай актыўнасці высокаматываваных вучняў. Праблемна-дыялогавы метад навучання прымушае высокаматываваных вучняў самастойна адкрываць агульную ідэю праз даследаванні, збор інфармацыі для доказу ці адхілення гіпотэзы, сістэматызацыі і абагульнення ведаў.

Вялікія магчымасці на гэтым шляху адкрывае ўкараненне ў вучэбны працэс сучасных педагагічных тэхналогій, як “сукупнасці форм, метадаў, прыёмаў і сродкаў перадачы сацыяльнага вопыту, а таксама тэхнічнае аснашчэнне гэтага працэсу”. Гэтыя тэхналогіі накіраваны на развіццё ўнутранай матывацыі вучняў з апорай на іх пазнавальныя і камунікатыўныя патрэбнасці і прадугледжваюць асобасна-арыентыраваны падыход да вучэбна-выхаваўчага працэсу. Такім чынам, яны ствараюць сітуацыі, якія матывуюць вучэбную дзейнасць школьнікаў у цэлым, а высокаматываваных вучняў асабліва.

Характэрнымі рысамі прапанаванага вопыту з’яўляецца яго дакладная структураванасць і практычная накіраванасць, дзякуючы чаму гэты вопыт можа быць творча выкарыстаны настаўнікамі, адаптаваны і адноўлены ва ўмовах любой навучальнай установы.

Навізна вопыту заключаецца ў тым, што аўтар прапануе сваю мадэль арганізацыі сістэмнай падрыхтоўкі будучых “алімпіяднікаў”, якая, пачынаючы з 5 класа, вядзе іх маршрутам ад цікавасці да прадмета і ўласных творчых адкрыццяў да значных дасягненняў у алімпіядным руху на трэцяй ступені навучання ў школе.

Мадэль паэтапнай работы з высокаматываванымі вучнямі

Этап выяўлення

высокаматываваных вучняў

Этап падрыхтоўцы да алімпіяд

(індывідуальная работа, групавая работа)

5 клас

1.Індывідуальная гутарка настаўніка

2.Анкетаванне і гутарка псіхолага

3.Супрацоўніцтва з бацькамі, анкета длябацькоў на бацькоўскім сходзе

4.Інтэлектуальны марафон для вучняў 1-11 класаў

5. Конкурс «Буслік»

6.Конкурс чытальнікаў

7.Удзел у гімназічнай навукова-практычнай

канферэнцыі

8.Удзел у гімназічнай алімпіядзе

9. Удзел у інтэрнэт-алімпіядах

а) Займальная лінгвістыка

- праца з шарадамі, анаграмамі, метаграмамі, скарагаворкамі, загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі.

б) Гімнастыка для розуму:

- рашэнне лінгвістычных задач

в) Карыстанне даведчай літаратурай і слоўнікамі

г) Азнаямленне з паняццем водгук

- праца з рознымі мастацкімі тэкстамі:

апісанне

апавяданне

разважанне

- пераказ мастацкіх тэкстаў

- знаёмства з вобразна-выяўленчымі сродкамі мовы: адухаўленне, гіпербала, эпітэт, параўнанне

- пачатковае знаёмства з вершаванымі памерамі: рытм, рыфма

д) Першыя крокі да вуснага выказвання

- роля слова ў жыцці чалавека

- падрыхтоўка да вусных замалёвак, напрыклад:

«Мой родны кут, як ты мне мілы»

«Люблю свой край, старонку гэту…»

6 клас

а) Лінгвістыка

- сістэматызацыя ведаў пра тэкст, тэму

- рашэнне лінгвістычных задач па марфалогіі

б) Першыя крокі да напісання водгуку:

- патрабаванні да ўступу

- уменне падабраць цытату

- патрабаванні да галоўнай часткі

- знаёмства з паняццем «лірычны герой»

- паглыбіць паняцце пра выяўленчыя сродкі мовы

в) Знаёмства з вусным выказваннем:

- падрыхтоўка і афармленне вусных выказванняў на розныя тэмы, напрыклад:

«Мая любімая кніга»

«Маці – гэта анёл-ахоўнік»

«Хлеб – усяму галава»

«Мой радавод»

7-8 клас

а) Лінгвістыка

- сістэматызаваць веды па марфалогіі

- удасканальваць веды па сінтаксісу простага сказа

- выкананне алімпіядных заданняў па літаратуры

б) Этапы напісання водгуку:

- уступ (эпоха напісання твора, час напісання, тэма,

ідэя, слова пра аўтара)

- галоўная частка (пазаўзроўневы аналіз мастацкага твора: фанетычны, марфалагічны, лексічны, сінтаксічны); знаёмства з паняццем «лірычны герой»

- заключэнне (уступ і заключэнне павінны ўмацаваць уражанне аб творы)

- праца над аналізам верша М.Танка «Якубу Коласу»

в) этапы падрыхтоўкі да вуснага выказвання

- сістэматызаваць веды пра публіцыстычны стыль

- знаёмства з разнастайнасцямі ўступаў і заключэнняў

- знаёмства з правіламі пабудовы выступлення

- складанне плана да вуснага выказвання «Народныя святы беларусаў»

9 -11клас

а) Комплексная работа.

Задача:

- сістэматызаваць веды па ўсіх раздзелах мовазнаўства

- выкананне алімпіядных заданняў розных гадоў

- работа над цяжкімі пытаннямі сінтаксісу і пунктуацыі

- выкананне творчых заданняў па літаратуры

б) Напісанне водгуку:

- адпрацоўка ўменняў і навыкаў работы з мастацкай і даведніцкай літаратурай

- работа з рознымі слоўнікамі

- аналіз вершаваных і празаічных тэкстаў

- сістэматызаваць веды пра паэтычныя фігуры і паэтычныя тропы, гукапіс

- напісанне водгукаў на вершы беларускіх пісьменнікаў, напрыклад:

Н. Арсеньева «Мэта жыцця»

П.Пранузы «Спакою не люблю такога»

А.Вярцінскага «Чалавек маленькага роста»

К.Чорны «Пошукі будучыні» (урывак)

- чытанне і абмеркаванне водгукаў

в) Вуснае выказванне:

- знаёмства з крытэрыямі ацэнкі вуснага выказвання і патрабаваннямі да вуснага выказвання на алімпіядзе

- сістэматызацыя тэм

- праца над складаннем цытатніка

- набыццё навыкаў выступлення перад аўдыторыяй

- састаўленне бібліяграфічнага даведніка

- вывучэнне памятных мясцін, звязаных з жыццём і творчасцю беларускіх пісьменнікаў

- падрыхтоўка і афармлення вусных выказванняў на тэмы, напрыклад:

«Рэкі і азёры Беларусі»

«З легендаў і казак былых пакалленняў…» М. Танк

«Не вечна ўсё пад месяца сярпом…» А.Куляшоў

«Можа, мала сябры яшчэ знаюць наш край!» М.Танк і інш.

Апісанне вопыту

Стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць выяўленне і развіццё адораных дзяцей і рэалізацыю іх патэнцыяльных магчымасцей, з'яўляецца адной з прыарытэтных задач грамадства.

Выяўленне адораных дзяцей працяглы працэс, звязаны з аналізам развіцця канкрэтнага дзіцяці. Працуючы на гэтым этапе, аўтар праводзіць індывідуальныя гутаркі з вучнямі і з улікам асаблівасцей навучання ў гімназіі вызначае для сябе патэнцыяльна высокаматываваных вучняў. З гэтымі вучнямі праводзіцца псіхолага-педагагічнае тэсціраванне (дадатак 2) і гутаркі псіхолага па пытаннях:

- Як пераадолець пачуццё зайздрасці пры поспехах іншых?

- Як выхаваць ў сабе ўпэўненасць?

- Культура зносін з равеснікамі.

Гэта дазваляе распазнаць у дзіцяці прыкметы адоранасці.

У выяўленні і развіцці адоранасці дзяцей вялікая роля адводзіцца бацькам. Для таго, каб ведаць пазіцыю бацькоў: падтрымліваць яны ўдзел дзіцяці ў алімпіядным руху ці не, прапануецца тэст для бацькоў (на бацькоўскім сходзе). (дадатак 3).

Як правіла, у сем'ях высокаматываваных дзяцей выразна назіраецца высокая каштоўнасць адукацыі, пры гэтым часта вельмі адукаванымі з'яўляюцца і самі бацькі. Бацькі высокаматываваных вучняў праяўляюць асаблівую ўвагу да школьнай адукацыі, выбіраючы для іх дадатковую літаратуру, раяцца з настаўнікам, як лепш паспяхова вывучаць.

Напрыклад, сям'я Лук'яновіч з самага пачатку была зацікаўлена ўдзелам Палінай у алімпіядным руху. Разам з бабуляй Эміліяй Уладзіміраўнай дзяўчынка наведвала кнігарню, разам выбіралі мастацкія творы, якія Паліна павінна была чытаць. Сям'я сачыла за тым, каб Паліна працавала і ў час летняга адпачынку.

Сям'я Ганны Лаўніковіч таксама не заставалася ў баку. Так, як Ганне патрэбна было перамагчы ў сабе хваляванне на вусным выказванні, свае першыя напрацоўкі яна чытала бабулі і маці, яны былі для яе першымі членамі журы.

Такім чынам, роля сям'і ў выбары занятку дзіцяці немалаважная.

Асаблівая ўвага надаецца важнай ролі асобасных адносін настаўніка і адоранага вучня.

Практыка паказвае, што многія здольныя дзеці не валодаюць такімі важнымі якасцямі як працаздольнасць, смеласць і гатоўнасць ствараць сваю ўласную тэхналогію навучання. Задача педагога на дадзеным этапе – стварыць умовы для выхавання ў дзяцей гатоўнасці да прадметнай практычнай дзейнасці. Нельга забываць і пра тое, што аб’яднанне ў адной установе здольных высокаматываваных вучняў і творчых педагогаў, а таксама інтэлектуалізаваны вольны час, садзейнічаюць праяўленню адоранасці і развіццю здольнасцей.

Настаўнік павінен стаць для вучня аўтарытэтам, паказаць сваю захопленасць прадметам, мець пачуццё гумару, быць цікавай асобай, цікавіцца справамі вучня, наведваць разам тэатр, сачыць за яго поспехамі па другіх прадметах, знаходзіцца ў цесным кантакце з настаўнікамі-прадметнікамі. Клопаты аб высокаматываваных дзецях сёння – гэта клопаты аб развіцці навукі, культуры, сацыяльнага жыцця заўтра. Аўтар лічыць, што настаўнік павінен аддаваць максімум увагі здольным вучням, бо як правіла, такія дзеці ў сучасным жыцці , у тым ліку і высокаматываваныя, абдзелены ўвагай дарослых.

Рознабаковыя дзеці могуць дабівацца поспехаў у любой галіне ведаў. На думку настаўнікаў гімназіі № 1, Паліна Лук’яновіч магла б падрыхтавацца да алімпіяды па любым вучэбным прадмеце, настолькі рознабаковая, адказная натура. Але каб не даць такім вучням «распыляцца», трэба накіраваць іх сілы на 1-2 вучэбныя прадметы, каб дзіця раскрылася ў поўнай меры. Настаўнік павінен падтрымліваць інтарэс да прадмета, ствараць на ўроку атмасферу добразычлівасці і мадэляваць сітуацыі, якія паказваюць неабходнасць ведаў у жыцці. На думку аўтара, настаўнік павінен выстраіць індывідуальную траекторыю па сваім прадмеце для работы з высокаматываванымі вучнямі. Як паказвае практыка, найбольш эфектыўны метад узаемадзеяння настаўніка з такімі вучнямі – індывідуальныя заняткі-кансультацыі з акцэнтам на яго самастойную работу з матэрыялам.

Для гэтага неабходна скласці індывідуальны план заняткаў з вучнямі (дадатак 4).

Для аптымальнага развіцця адораных вучняў, аўтар выкарыстоўвае розныя формы і метады, якія перш за ўсё арганічна спалучаюцца з метадамі і формамі работы з усімі вучнямі класа і ў той жа час адрозніваюцца пэўнай своеасаблівасцю. Перш за ўсё формы і метады раздзелены на ўрочныя і пазаўрочныя.

Урочныя:

- развіццё індывідуальнага стылю вучэбнай дзейнасці; індывідуальная і дыферэнцыраваная накіраванасць вучэбнага працэсу;

- выкарыстанне міжпрадметнага падходу на аснове інтэграцыі тэм і прблем, якія адносяцца да розных накірункаў ведаў;

- паўзроўневае тлумачэнне вучэбнага матэрыялу;

- групавыя формы работы;

- розныя формы далучэння вучняў да самастойнай пазнавальнай дзейнасці;

- заданні творчага характару;

- праектная дзейнасць.

Пазаўрочныя:

- стымулюючыя заняткі;

- прадметныя тыдні;

- інтэлектуальныя алімпіяды;

- факультатыўныя заняткі;

- заняткі ў гуртках;

- конкурсы рознай накіраванасці;

- сістэма пазакласнай выхаваўчай работы.

Першая прыступка ў падрыхтоўцы да алімпіяд – урок.

Урок – мнагагранны крышталь, у якім адлюстроўваецца ўся сістэма ўзаемадзеяння настаўніка і вучня. Калі мы бачым адоранасць нашых дзяцей, калі імкнёмся развіваць у іх крэатыўнасць і нарошчваць іх інтэлектуальны патэнцыял, то пачынаецца працэс супрацоўніцтва, які адкрывае новыя творчыя перспектывы і для педагога.

У час ўрока для актывізацыі пазнавальных патрэб, аўтар не забывае дэлегіраваць шэраг традыцыйных выкладальніцкіх паўнамоцтваў адораным дзецям:

- падрыхтоўка дадатковай інфармацыі па вывучаемай тэме;

- выкарыстанне альтэрнатыўных пошукаў інфармацыі;

- віртуальныя экскурсіі.

Улічваючы высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці адораных дзяцей, у сваёй рабоце з імі на ўроках беларускай мовы і літаратуры аўтар выкарыстоўвае індывідуальныя заданні. Напрыклад, пры вывучэнні аповесці І.Шамякіна «Гандлярка і паэт» высокаматываваным вучням былі прапанаваны пытанні на выбар:

- ці сумяшчальныя паняцці вайна і каханне?

- чыя пазіцыя ў адносінах да вайны больш слушная: Вольгі ці Лены?

Пры вывучэнні рамана К.Чорнага «Пошукі будучыні» было прапанавана заданне: прасачыць за поглядамі на шчасце розных герояў рамана і супаставіць з вершам М.Танка «Шчасце».

Пры вывучэнні рамана І. Мележа «Людзі на балоце» прапанавана заданне-даследаванне: ці не лепшы Васіль за Яўхіма, калі ехаў самавольна заворваць зямлю? Пры выкананні такіх заданняў у класе ўзнікае дыскусія, уключаюцца ўсе вучні, прыводзяць розныя версіі, абараняюць сваю кропку гледжання.

Пры вывучэнні верша С.Грахоўскага «Мама» ў VI класе вучням прапаноўваецца наступнае паданне. Закаханы юнак усё рабіў, што загадвала яго каханая. Для доказу кахання яна аднойчы загадала яму прынесці матчына сэрца. Нясе сын сэрца сваёй маці, спатыкаецца і падае. І чуе, як пытае яго сэрца:

  • Сыночак, табе вельмі баліць?

  • Тады зразумеў сын, якую бяду ён сатварыў. Але было позна.

Даю заданне: супаставіць і прааналізаваць верш С.Грахоўскага і паданне; пракаменціраваць выказванні адзін аднаго.

Цікавай формай з’яўляецца творчае заданне «Літаратурныя крытыкі». Прапаноўваецца вучням серыя цытат са спасылкай на аўтараў і герояў, дзе неабходна вызначыць, у якім выпадку цытата не належыць дадзенаму аўтару ці герою.

Любяць вучні гульню «Шкатулка героя», у якую змяшчаюць усё неабходнае, што патрэбна герою, сыходзячы з яго жыццёвых мэт, думак, паводзін. Напрыклад, такая форма работы прапаноўваецца ў VIIIкласе, пры вывучэнні апавядання У.Караткевіча «Паром на бурнай рацэ», характарызуючы вобразы Пора-Леановіча і Горава.

Праяўленню творчых здольнасцей і чалавечых рыс характару спрыяе заданне «Закончы твор» (элемент форум-тэатра). Напрыклад, па п’есе А.Дударава «Вечар» клас атрымлівае заданне: «Як кожны з вас хацеў бы закончыць п’есу».

Эфектыўным сродкам павышэння якасці ведаў вучняў і ўзроўня іх матывацыі з’яўляецца аналіз дзейнасці вядомых пісьменнікаў Беларусі. Перад вамі партрэт таленавітай асобы:

  • Аб кім ідзе гутарка?

  • Якія творы напісаў?

  • Якая яго роля ў грамадстве?

  • Які яго лёс ?

Такія віды заданняў развіваюць творчыя здольнасці, пазнавальны інтарэс, удасканальваюць вуснае маўленне, пашыраюць кругагляд вучня, а настаўнік выступае не транслятарам, а каардынатарам ведаў, дае магчымасць праяўляць свае здольнасці, самастойнасць. (дадатак 5), (дадатак 6)

На ўроках беларускай мовы таксама прапаноўваюцца творчыя заданні даследчага характару. Напрыклад, «Злаві памылку» (актывізуе ўвагу вучняў, дапамагае фарміраваць уменне аналізаваць інфармацыю, прымяняць веды ў нестандартнай сітуацыі. Прапаноўваецца тэкст ці некалькі правіл, якія змяшчаюць пэўную колькасць памылак. Вучні шукаюць памылкі ў групах ці індывідуальна, раяцца, спрачаюцца. Прыйшоўшы да пэўнай высновы, група выбірае спікера, які паведамляе вынікі. Трэба знайсці памылкі, выправіць і абгрунтаваць. Гэты прыём садзейнічае ўменню даказаць сваё меркаванне, не баяцца выступаць перад аўдыторыяй.

Як паказвае практыка, найбольш эфектыўны метад узаемадзеяння настаўніка з высокаматываванымі вучнямі – стымулюючыя заняткі.

«Стымулюючыя заняткі  заняткі, накіраваныя на развіццё творчых здольнасцей адораных і таленавітых вучняў». (Кодэкс Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі» п.17).

Да стымулюючых заняткаў прыцягваюцца ўсе жадаючыя, некаторыя могуць прыходзіць нават як назіральнікі, практыка паказвае, што ўключыўшыся ў працэс падрыхтоўкі, назіральнікі дасягаюць пэўных вынікаў.

Значная частка стымулюючых заняткаў на першым этапе адводзіцца займальнай лінгвістыцы.

Выдатны педагог Шацкі пісаў, што «гульня» – гэта жыццёвая лабараторыя дзяцінства.

А граматычная гульня – гэта не проста спосаб ажывіць «мёртвы» урок, а спосаб даць «жывы» урок жывой мовы.

На такіх занятках аўтар выкарыстоўвае самыя розныя інтэрактыўныя метады і прыёмы, якія дапамагаюць у цікавай форме засвойваць складаныя тэмы, якія вывучаюцца на ўроках. Гэта могуць быць цікавыя малюнкі да правіла, вясёлыя вершы, якія дапамагаюць хутчэй асвоіць правіла, лінгвіністычныя казкі, інсцэніроўкі, анаграммы, метаграмы, лагагрыфмы, шарады. На такіх занятках можна адправіцца ў краіну «Памылка» і выратоўваць мяккі знак, апостраф, або «ў». І калі ў аснову гэтых метадаў настаўнік закладзе пазнавальную дзейнасць, яны будуць добрымі дарадцамі пры рабоце. Акрамя гэтага, дзеці разгадваюць рэбусы, крыжаванкі, шукаюць схаваную літару, ловяць гукі, літары, разгадваюць загадкі. Аўтар выкарыстоўвае пры падрыхтоўцы да вуснага выказвання вучняў 5 класа прыдатны прыём «вітражы мудрасці». Спачатку даюцца выказванні вядомых людзей на пэўную тэматыку. Затым вучням прапануецца прачытаць «вітражы» і паразважаць над імі, трэба выбраць тры найбольш блізкія ім выказванні і запісаць сваё разуменне іх сэнсу. Адначасова з развіццём маўлення адбываецца працэс знаёмства з азначанымі асобамі, такім чынам дзеці далучаюцца да сусветнай культуры, пашыраюць кругагляд, замацоўваюць і пашыраюць веды па раздзеле «Лексіка» (на алмпіядзе кожны год прапануюцца заданні па лексіцы і фразеалогіі).

Напрыклад, вучні на ўроку вывучаюць тэму «фразеалагізмы», а на стымулюючых занятках настаўнік пашырае веды па тэме, падбірае заданні, якія дапамагаюць паглыбіць і канкрэтызаваць веды, фарміраваць уменне самастойна аналізаваць. (дадатак 7).

Аўтар надае вялікае значэнне праектнай дзейнасці як на ўроках, так і на стымулюючых занятках. Гэта самастойны, адкрыты від работы. Напрыклад, пасля вывучэння жанра казка прапануецца вучням напісаць казку. Асобныя вучні прзентуюць работу ў выглядзе кніжкі, якой могуць

карыстацца настаўнікі IV класаў на сваіх уроках. Пры вывучэнні ў VI класе літаратурных твораў, прысвечаных роднай зямлі і продкам, вучням прапаноўваецца стварыць праект «Мой радавод», скласці кадр-планы да вывучаемай тэмы.

Здымак 1. Мой радавод

Элементы стварэння праектаў выкарыстоўваюцца на ўроках мовы і літаратуры, а ўжо ў VIII класе праекты складаюцца самімі вучнямі.

На базе прадметнага кабінета арганізавана работа над праектам «Спадчына – наш скарб». Праграма, сцэнарый будуюцца на разнапланавай дзейнасці, якая дае прастор для творчага самавыяўлення кожнага ўдзельніка ў разнастайных ролях і становішчах. Вучні рыхтуюць матэрыял, афармляюць зменныя рубрыкі на стэндзе. Роля настаўніка даваць заданні, рэкамендаваць літаратуру, кансультаваць у афармленні. Большасць вучняў вельмі творча і адказна ставяцца да работы, яны часта прыцягваюць ў дапамогу бацькоў, старэйшых братоў і сясцёр. А гэта, у сваю чаргу, скіроўвае іх на сур'ёзнае стаўленне да ведаў, дапамагае адчуць сябе часткай калектыву, згуртоўвае, развівае пачуццё адказнасці, свядомай дысцыпліны. За непрацяглы час было праведзена не адно запамінальнае мерапрыемства. Вось назвы некаторых з іх: «Дзяды»«Гуканне вясны»«Купалле»«Каля агню каляднай свечкі» і інш. святы змаглі адарваць вучняў ад камп’ютараў, замежнай музыкі.

Здымак 2. Распрацоўкі праведзеных мерапрыемстваў

Распрацаваны матэрыял шырока выкарыстоўваецца настаўнікамі ў вучэбна-выхаваўчай рабоце з вучнямі, бо ён дапамагае павысіць эфектыўнасць і якасць навучання, стымулюе творчыя пошукі настаўнікаў і вучняў, выклікае жаданне чым больш даведацца пра спадчыну сваіх продкаў.

Эфектыўнай работай з высокаматываванымі вучнямі па вучэбным прадмеце з'яўляецца арганізацыя гуртка «Роднае слова». (V-VIII клас). Зместам работы з'яўляецца вывучэнне творчасці класікаў беларускай літаратуры. Папулярнай формай работы гуртка стала падрыхтоўка інсцэніровак урыўкаў з твораў, якія вывучаюцца на ўроках. Вучні маюць магчымасць праявіць і прадэманстраваць акцёрскія здольнасці і мастацкага чытання, мастака-афарміцеля, касцюмера.

Да 60 годдзя з дня нараджэння А.Дударава вучнямі быў інсцэніраваны ўрывак з драмы «Вечар». А да ўрока дадатковага чытання па аповесці М.Лынькова «Міколка-паравоз» вучні падрыхтавалі інсцэніроўкі асобных сцэн. На гэтым уроку прысутнічала старшыня атэстацыйнай камісіі Камітэта па адукацыі г. Мінска і дала высокую адзнаку акцёрскім здольнасцям вучняў. Члены гуртка рыхтавалі інсцэніроўку да беларускай казкі «Залаты птах», п'есы Я.Купалы «Паўлінка», інсцэніравалі асобныя сцэны да твора З.Бядулі «На каляды к сыну».

Пазаўрочнае чытанне і інсцэніраванне вядомых твораў дае магчымасць звярнуць увагу на стыль пісьменніка, мастацкія каштоўнасці твора. Вучні на такіх занятках праяўляюць назіральнасць, уважлівасць, фантазію, пад уплывам больш блізкага знаёмства з творамі беларускай літаратуры. Некаторыя вучні спрабуюць ствараць уласныя творы, вершы, апавяданні, замалёўкі. (дадатак 8)

Па-за заняткамі гуртка, акрамя стымулюючых заняткаў, праводзіліся шматлікія індывідуальныя кансультацыі. Гэтая форма неабходна таму, што кожнае дзіця своеасаблівае і патрабуе асаблівай і асобай увагі.

Адной з састаўных частак падрыхтоўкі да алімпіяды з'яўляецца пазакласная праца беларускай мове і літаратуры. Асноўным накірункам пазакласнай працы з’яўляецца практычнае выкарыстанне ведаў, набытых на ўроках мовы і літаратуры, факультатыўных і стымулюючых занятках. Разнастайныя формы пазакласнай працы (гасцёўні, вечарыны, віктарыны, конкурсы, гульні і г.д.) садзейнічаюць прывюццю навыкаў публічнага выступлення (для вуснага выказвання на алімпіядзе), развіццё творчага мастацкага ўспрымання літаратуры як віду мастацтва (для напісання водгуку). Папулярнасцю карыстаецца лінгвістычная гульня «Ведай беларускі»(дадатак 9).

Для вучняў IX-XI класс быў праведзены вечар «Рыцар свабоды і сумлення», прысвечаны творчасці У.Караткевіча, «Хатынь – боль і гнеў», «Што рабіць мне, каб кветкі не звялі» (кампазіцыя прысвечаная М.Багдановічу), «Васільком у жыце Беларушчыны застанецца В.Быкаў», «Беларусь – краіна маёй будучыні», «Да 120-годдзя з дня нараджэння К.Буйла» (літаратурна-музычная кампазіцыя), «Кветка з Палесся» (да 65-годдзя з дня нараджэння Я.Янішчыц).

Здымак 4. Распрацоўкі праведзеных мерапрыемстваў

Такія мерапрыемствы развіваюць моўную культуру, пашыраюць агульны і літаратурны кругагляд, вучаць самастойна працаваць з кнігай, развіваюць творчыя здольнасці на сцэне, у ролі экскурсавода, у складанні сцэнарыяў і віктарын.

Вялікае значэнне ў развіцці высокаматываванай асобы мае супрацоўніцтва з тэатрам “Зньіч” і філармоніяй. Артысты гэтых устаноў жаданыя госці ў гімназіі, яны вельмі добра валодаюць беларускай мовай і цікава даносяць да аўдыторыі матэрыял. У рамках супрацоўніцтва прайшлі мерарыемствы:

  • Песняры роднага слова”;

  • Песня пра долю”;

  • Калі слову, то і сэрцу баліць”.

З кожным годам алімпіядныя заданні вызначаюцца непрадказальнасцю, нестандартнасцю. У комплексную работу ўключаюцца пытанні па літаратуры, таму задача настаўніка пры падрыхтоўцы вучняў да гэтага конкурсу вучыць іх лагічна мысліць, рабіць лінгвістычныя эксперыменты.(дадатак 10)

Таму на апошнім этапе (IX-XI клас) пры падрыхтоўцы высокаматываваных вучняў да алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» адводзіцца важная роля стымулюючым заняткам, на якіх праводзіцца падрыхтоўка да трох відаў конкурсу:

- выкананне комплекснай работы;

- падрыхтоўка да напісання водгуку;

- падрыхтоўка да вуснага выказвання.

На стымулюючых занятках пры падрыхтоўцы да комплекснай работы сістэматызуюцца веды па ўсіх раздзелах мовазнаўства, арганізуецца самастойная работа вучняў. Яна накіравана на паглыбленае вывучэнне асобных тэм, атрымання новых ведаў. Заданні могуць быць раздзелены па ўзроўнях складанасці, мець розны характар.

Заняткі будуюцца наступным чынам:

- тэарэтычная частка (работа над цяжкімі пытаннямі, паўтарэнне раздзелаў);

- практычная адпрацоўка паўтараемага раздзела;

- выкананне алімпіядных заданняў розных гадоў па тэме;

- работа з творчымі заданнямі па літаратуры;

- выніковая комплексная работа. (дадатак11).

У працэсе такой работы вучань авалодвае прыёмамі пазнавальнай дзейнасці, навыкамі работы з кнігай, мысліцельнымі ўменнямі.

Самым складаным з трох конкурсаў на алімпіядзе з'яўляецца вуснае выказванне. Адна з прычын – адсутнасць беларускамоўнаўнага асяроддзя. Падрыхтоўка да вуснага выказвання пачынаецца са знаёмства з рыторыкай. На стымулюючых занятках вучні вучацца пераадольваць страх і хваляванне, наладжваць зрокавы кантакт са слухачом, трымацца перад аўдыторыяй, збіраюць і апрацоўваюць матэрыял да пэўных тэм, чытаюць і абмяркоўваюць літаратуру, завучваюць на памяць афрызмы і крылатыя словы, складаюць цытатнік і сістэматызуюць па тэмах. Для гэтага распрацавана памятка прамоўцу. (дадатак 12).

Так, як аўтар шмат гадоў рыхтуе каманду горада да рэспубліканскай алімпіяды па вусным выказванні і дзеліцца вопытам з настаўнікамі горада на курсах у МГІРа. Шматгадовы вопыт падрыхтоўкі вучняў да вуснага выказвання дазволіў аўтару вызначыць наступныя віды дзеянняў:

- складанне цытатнага плана на прапанаваную тэму;

- завучванне на памяць крылатых слоў і ўжыванне іх у вусным выказванні;

- работа над уступам і заключэннем, якія павінны быць лаканічнымі, конкурс на лепшы ўступ і заключэнне;

- складанне плана асноўнай часткі выступлення са спасылкамі на мастацкую літаратуру;

- слуханне і абмяркоўванне падрыхтаваных тэм;

- выпрацоўка чытацкіх уменняў і паводзін перад аўдыторыяй;

- майстар-клас пераможцаў алімпіяд мінулых гадоў, якія даюць слушныя парады, прапануюць ідэі;

- кааператыўная сістэма: праслухванне вусных выказванняў перад аўдыторыяй, стварэнне ўмоў, блізкіх да алімпіядных.

Такая сумесная праца вельмі эфектыўная, моцна падтрымлівае пачынаючых і прыносіць вялікі плён. Па-першае назапашваецца вопыт выступлення перад аўдыторыяй, па-другое, абмяркоўваецца ўсё, што атрымалася і не атрымалася. Даюцца слушныя парады, як з боку настаўніка, так і вучняў. Вялікая дапамога пачынаючым – пакінутыя распрацоўкі вусных выказванняў пераможцаў алімпіяд мінулых гадоў. (дадатак 13).

Не менш адказным заданнем на алімпіядзе з'яўляецца водгук, вучань павінен прадэманстраваць і наяўнасць чытацкага вопыту і правільнае разуменне тэмы і ідэі твора і ўмела звярнуцца да мастацкіх сродкаў у творы. На занятках вучні вучацца рабіць пазаўзроўневы аналіз мастацкага твора ў сістэме па чарзе: фанетычны, марфалагічны, сінтаксічны і лексічны, развіваюць творчыя здольнасці, пішуць пераказы, сачыненні, эсэ, рэцэнзіі, водгукі. (дадатак 14)

Аўтар, будучы членам журы і правяраючы водгукі ўдзельнікаў алімпіяды, звярнуў увагу на наступныя недахопы пры напісанні водгуку:

- замена даследавання і ацэнкі мастацкага твора пераказам;

- адсутнасць індывідуальнага ўспрымання трактоўкі мастацкага тэксту;

- не ўменне ўвесці выяўленчыя сродкі ў канву твора;

- адсутнасць дакладнай кампазіцыі пры напісанні водгуку;

Прааналізаваўшы выяўленыя недахопы, аўтарам была складзена памятка на водгук як жанр (дадатак15) і вызначаны дальнейшыя дзеянні, накіраваныя на іх пераадоленне:

  1. практычныя заняткі па вызначэнні тэмы, праблемы пафасу ў розных тэкстах;

  2. адпрацоўка прыёмаў аналізу ў адпаведнасці з кампазіцыяй і асноўныя кампазіцыйныя прыёмы;

  3. уменне ўвесці ў твор вобразна-выяўленчыя сродкі мовы

За шматгадовую працу аўтарам сабраны і сістэматызаваны матэрыял, які дапамагае ў падрыхтоўцы вучняў да алімпіяды: лепшыя вусныя выказванні і водгукі, заданні да комплекснай работы IX-XI клас і многае другое.

Здымак 5. Распрацаваны матэрыял да алімпіяд

І так, мэта водгуку на літаратурны твор – яго трактоўка і ацэнка на аснове аналізу. Кожны мастацкі тэкст непаўторны, унікальны, да яго нельга падыходзіць з аднолькавымі меркамі. На індывідуальнасць тэксту накладваецца індувідуальнасць таго, хто ўспрымае тэкст, што дае вялікую колькасць трактовак аднаго і таго ж тэксту. Каб здзейсніць якасны аналіз тэксту, неабходна сур'ёзная філалагічная падрыхтоўка. І ўсё ж-такі адным «разлікам» не абысціся: не менш важна пры напісанні водгуку інтуіцыя, вобразнае мысленне, памяць, багатая фантазія.

Рэзультатыўнасць вопыту:

Сістэма работы, якая склалася: метадычная падрыхтоўка, творчы падыход і культура падачы матэрыялу дапамагла нам сумесна дасягнуць высокіх рэзультатаў. Мае дзеці смела ўдзельнічаюць у раённых, гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіядах. Гэта пацвярджаецца наступнымі дасягненнямі гімназістаў:

  • за апошнія сем гадоў аўтар падрыхтавала больш 10 пераможцаў заключнага этапа алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». (дадатак 1). У 2012/2013годзе Лук’яновіч Паліна на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды атрымала дыплом I ступені, стала першай у Рэспубліцы Беларусь знаўцай беларускай мовы і беларускай літаратуры. З’ўляецца двойчы Лаўрэатам спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па спецыяльна падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў, скончыла гімназію з залатым медалём;

  • Ганна Лаўніковіч на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды атрымала пахвальны водгук, таксама з’ўяляецца Лаўрэатам спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па спецыяльна падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў;

  • мерапрыемствы, якія праводзяцца ў рамках праекта «Дзве галіны аднаго дрэва», развівалі цікавасць да дзвюх моў. У рабоце над праектам аўтары імкнуліся:

  • выхаваць у вучняў павагу да беларускай і рускай моў,

  • развіць любоў да літаратуры,

  • развіць умовы для пазнавальнай актыўнасці вучняў,

  • удасканальваць навыкі зносін, паводзін перад аўдыторыяй,

  • развіваць аратарскае майстэрства;

  • удзел у праекце «Дзве галіны аднаго дрэва», выклікаў цікавасць да моў, паўплываў на вынікі экзаменаў па рускай і беларускай мовах, дзеці навучыліся падаваць матэрыял на дзвюх мовах перад аўдыторыяй, а вучаніцы Зуёнак Даша і Бяляева Маша ўключыліся нават у даследчую дзейнасць, падрыхтавалі праект «Тапонімы шляху Мінск – Брэст –Белавежская пушча»;

  • поспехі натхняюць на працяг дзейнасці. Напрыклад Лук'яновіч Паліна пажадала размясціць свае творы у «ЛіМе», ў часопісе «Маладосць» і ў «Настаўніцкай газеце». Ацаніўшы пісьменніцкія здольнасці вучаніцы і зрабіўшы некаторыя папраўкі настаўніца наведала рэдакцыю і, на радасць дзяўчынкі, творы былі надрукаваны, так, Лук'яновіч Паліна, выпускніца 2013года, абрала прафесію журналіста – паступіла ў інстытут журналістыкі БДУ. У 2011/2012 навучальным годзе вучаніца Xкласа Лаўніковіч Ганна прыняла ўдзел у літаратурным конкурсе «Песняры роднай зямлі», якую праводзіла Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Л.Карскага, і атрымала дыплом I ступені і каштоўны падарунак. Гэтая ж вучаніца праявіла зацікаўленасць да напісання нататак «Мудрасць – не значыць старасць», «З чаго пачынаюцца бібліятэкі, або няпроста цікавы лёс Дзятлаўскай ЦБ» у Дзятлаўскую раённую бібліятэку «Перамога». Роля настаўніка заключаецца ў тым, каб падтрымаць творчы намер вучня, зрабіць падказкі, даць некаторыя рэкамендацыі. Хоць вучаніца пасля заканчэння гімназіі выбрала прафесію эканаміста, творчыя здольнасці, безумоўна, будуць дапамагаць ёй у абранай прафесіі;

- яркім прыкладам плённай працы настаўніка і вучня з'яўляецца падборка ў выглядзе кнігі пад назвай «Падрыхтоўка да алімпіяд па беларускай мове», пераможцы Рэспубліканскай алімпіяды 2005-2006 года Г.Радзько. Тут сабраны лепшыя вусныя выказванні, водгукі, уласныя вершы, рэкамендацыі, якія могуць быць выкарыстаны для падрыхтоўкі да алімпіяд. Прыемна бачыць у кнізе У. Куліковіча «Алімпіяды па беларускай мове 2007» вусныя выказванні Г.Радзько.

Даступнасць і формы распаўсюджання вопыту аўтара:

Характэрнымі рысамі прапанаванага вопыту з’яўляецца дакладная структураванасць і практычная накіраванасць, дзякуючы чаму ён можа быць выкарыстаны настаўнікамі, адаптаваны і адноўлены ва ўмовах любой навучальнай установы.

  1. Правядзенне адкрытых урокаў па беларускай мове ў рамках гімназічных раённых метадычных дэкад.

  2. Выступленне на пасяджэннях метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

  3. Выступленне на педсаветах гімназіі па пытанні падрыхтоўкі вучняў да алімпіяд.

  4. Работа ў складзе журы гарадской інтэрнэт-алімпіяды, 3 этапу Рэспубліканскай алімпіяды.

  5. Правядзення заняткаў на вучэбных зборах па падрыхтоўцы каманды вучняў г. Мінска да заключнага этапу Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літпратура».

  6. Правядзення заняткаў на платнай аснове навучання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры у ДУА «МГІРА» і ў НПА, па тэме «Формы, метады і прыёмы работы з высокаматываванымі вучнямі (2005-2013г.г.).

  7. Удзел у цырымоніі ўзнагароджання выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна г. Мінска (чэрвень 2012г.).

  8. Удзел у перадачы Беларускага тэлебачання «Заўтра – гэта мы» (верасень 2013г.).

  9. Удзел у падрыхтоўцы праграмы Расійскай тэлекампаніі «Мір» пра вопыт работы па навучанні мовам (верасень 2013г).

Такім чынам, вынік вопыту работы з высокаматываванымі вучнямі – гэта садзейнічаць іх пераўвасабленню ў адораных дарослых, якія выступаюць у якасці важнейшага рэсурсу чалавечай цывілізацыі.

Дадатак 1

За шматгадовую і добрасумленную працу аўтар мае наступныя ўзнагароды:

1. Нагрудны знак Міністэрства адукацыі «Выдатнік Асветы».

2. Пасведчанне аб узнагародзе другой прэміяй спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па спецыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

3. Пасведчанне аб узнагародзе трэцяй прэміяй спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па спецыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў.

4. Ганаровая Грамата старшыні Мінскага Гарадскога Выканаўчага камітэта.

5. Падзяка старшыні Мінскага Гарадскога Выканаўчага камітэта.

6. Ганаровая Грамата Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь.

7. Грамата ДУА «Гімназія №1 імя Ф.Скарыны г. Мінска».

8. Грамата Установы «Рэдакцыя часопіса «Роднае слова».

9. Сертыфікат якасці ДУА «Гімназія №1 імя Ф.Скарыны г. Мінска» за 2011/2012 год.

10. Сертыфікат якасці ДУА «Гімназія №1 імя Ф.Скарыны г. Мінска» за 2012/2013 года.

11. Віншавальнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да дня 8 сакавіка 2013 года.

Вынікі ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіязе па вучэбнаму прадмету «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» 2006-2013 гады

Навучальны

год

Этап рэспубліканскай алімпіяды

Імя і прозвішча

вучня

Узнагарода

2006/2007г.г.

Другі этап

Самусева Юлія

Дыплом І ступені

2006/2007г.г.

Заключны этап

Радзько Ганна

Дыплом І ступені

2007/2008г.г.

Трэці этап

Пісарык Дар’я

Дыплом І ступені

2007/2008г.г.

Заключны этап

Пісарык Дар’я

Дыплом І ступені

2010/2011г.г.

Другі этап

Курамшын Мікіта

Вінакурава Ганна

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом ІІІ ступені

Дыплом ІІ ступені

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

2010/2011г.г.

Трэці этап

Курамшын Мікіта

Вінакурава Ганна

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом ІІІ ступені

Дыплом ІІ ступені

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

2010/2011г.г.

Заключны этап

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом ІІ ступені

Дыплом ІІІ ступені

2011/2012г.г.

Другі этап

Курамшын Мікіта

Вінакурава Ганна

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом ІІІ ступені

Дыплом ІІ ступені

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

2011/2012г.г

Трэці этап

Курамшын Мікіта

Вінакурава Ганна

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Пахвальны водзыў

Дыплом ІІ ступені

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

2011/2012г.г

Заключны этап

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом ІІ ступені

Дыплом ІІІ ступені

2012/2013г.г

Другі этап

Мярэчка Анастасія

Знак Кацярына

Зуёнак Дар’я

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

Дыплом ІІІ ступені

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

2012/2013г.г

Трэці этап

Мярэчка Анастасія

Знак Кацярына

Зуёнак Дар’я

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом ІІ ступені

Дыплом ІІІ ступені

Пахвальны водзыў

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

2012/2013г.г

Заключны этап

Лук’яновіч Паліна Лаўніковіч Ганна

Дыплом І ступені

Пахвальны водзыў

Удзел у інтэрнет-алімпіядах і творчых конкурсах

Навучальны

год

Назва конкурсу

Імя і прозвішча

вучня

Узнагарода

2011/2012г.г

Інтэрнэт-алімпіяда

Саветнікава Кацярына

Знак Кацярына

Зуёнак Дар’я

Дыплом І ступені

Дыплом ІІ ступені

Дыплом ІІІ ступені

2011/2012г.г.

Мінскі гарадскі літаратурны конкурс прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Скаліна Аляксандра

Дыплом ІІ ступені

2011/2012г.г.

Гарадскі літаратурны конкурс “Чытаем Купалу разам”

Скаліна Аляксандра

Дыплом І ступені

2011/2012г.г.

ІІ Рэспубліканскі конкурс навукова-даследчых і творчых работ вучняў

Лук’яновіч Паліна

Дыплом ІІІ ступені

Удзел у інтэлектуальным конкурсе «Буслік»:

2008 год – удзельнікаў - 71, пераможцаў - 5;

2009 год – удзельнікаў - 79, пераможцаў - 4;

2010 год – удзельнікаў - 87, пераможцаў - 5;

2011 год – удзельнікаў - 96, пераможцаў - 6;

2012 год – удзельнікаў - 112, пераможцаў -5;

Дадатак 2

Прыкладны тэст псіхолага

1.Нестандартна думае, часта прапануе нечаканыя арыгінальныя рашэнні.

2.Вучыцца новым ведам хутка, усё «хапае на ляту».

3.Ініцыятыўны ў зносінах з аднагодкамі.

4.Лёгка ўваходзіць у ролю якога-небудзь персанажа: чалавека, жывёлы і др.

6. Любіць рашаць складаныя задачы, якія патрабуюць разумовага напружання.

7. Схільны фантазіраваць, стараецца дапоўніць штосьці новае, незвычайнае, калі пра нешта апавядае.

8. Добра іграе на якім-небудзь інструменце.

9.У вольны час любіць чытаць навукова-папулярную літаратуру і робіць гэта з вялікай цікавасцю.

10. Валодае дарам упэўненасці, здольны даказваць свае ідэі другім.

11. Умее рабіць высновы і абагульненні.

12. Любіць хадзіць у паходы, гуляць на адкрытых спартыўных пляцоўках.

13. Чытае кнігі, артыкулы, навукова-папулярную літаратуру з аперажэннем сваіх равеснікаў.

14. Здольны не толькі прапаноўваць, але і распрацоўваць свае і чужыя ідэі.

15. Хутка і лёгка асвойвае камп'ютар.

16. Мае шырокае кола інтарэсаў, задае шмат пытанняў.

17. Здольны прапаноўваць вялікую колькасць самых розных ідэй.

18. З задавальненнем малюе, лепіць, стварае кампазіцыі.

19. Здольны перадаваць пачуцці праз міміку, жэсты, рухі.

20. Здольны па-рознаму падыйсці да адной і той жа праблемы.

Дадатак 3

Тэст для бацькоў вучняў V-VII класаў

  1. Маё дзіця мае вялікі запас слоў і добра выражае свае думкі.

Так, не.

  1. Маё дзіця настойліва працуе над любым заданнем, самастойнае ва ўсім.

Так, не.

  1. Маё дзіця вельмі любіць чытаць.

Так, не.

  1. Якія тэлеперадачы любіць глядзець Ваша дзіця?

  2. На якія тэмы любіць размаўляць з Вамі Ваша дзіця?

  3. Якімі асаблівымі ўменнямі валодае Ваша дзіця?

  4. Якія спецыяльныя дадатковыя заняткі наведвае Ваша дзіця?

  5. Любімыя вучэбныя прадметы Вашага дзіцяці?

  6. Ці правільна , што Ваша дзіця можа:

а) выконваць нешта з фантазіяй;

б) выкарыстоўваць звычайныя матэрыялы нечаканым спосабам;

в) пазбягае звычайных шляхоў пры выкананні чагосьці, выбіраючы замест таго новае;

г) ствараць сітуацыі, якія, магчыма, не будуць мець месца, любіць “гуляць” з ідэямі.

10. Ці лічыце Вы сваё дзіця вундэркіндам?

Так, не.

Дадатак 4

Індывідуальны план работы з Лук’яновіч Палінай, вучаніцай XI класа

1 (чвэрць)

Тэма занятка

Колькасць

гадзін

1

Тэкст. Сродкі сувязі сказаў у тэксце. Стылі маўлення. Праца з прыкладамі па тэме.

1

2

Алімпіядныя заданні (па праграме 10класа, паўтарэнне)

1

3

Структура слова.Аналіз слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Лінгвіністычныя заданні па тэме «Словаўтварэнне і арфаграфія».

1

4

Фанетыка і арфаэпія. Асновы беларускай фанетычнай транскрыпцыі. Лінгвіністычныя заданні па тэме.

1

5

Арфаграфія. Некаторыя правілы правапісу.

1

6

Лексіка і фразеалогія.

1

7

Лінгвіністычныя заданні па тэме «Лексіка і фразеалогія»

1

8

Літаратуразнаўчы аналіз мастацкага твора і лінгвістычныя сродкі выразнасці пры напісанні водгуку.

2

9

Марфалогія.Назоўнік.Род і лік назоўнікаў (лінгвістычныя заданні, пераклад словазлучэнняў). Правапіс назоўнікаў.

1

10

Абмеркаванне апавядання П.Лук’яновіч «Гарадская», змешчанага ў часопісе «Маладосць».

1

11

Падрыхтоўка да водгуку на верш В.Жуковіча «Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы»

1

13

Напісанне водгуку на верш В.Жуковіча «Жыццялюб, фантазёр і рамантык відушчы»

1

14

Лінгвіністычныя заданні па літаратуры.(праца з праграмным матэрыялам X класа.

1

15

Тэкставае заданне па літаратуры за курс IX-X класа

1

16

Лінгвіністычныя заданні па тэме «Марфалогія»

2

17

Падрыхтоўка да вуснага выказвання

«Чытаю я журнал сучасны:

Кіпіць у ім прагрэсу ход!»

М.Багдановіч

1

18

Працяг работы па афармленню цытатніка.

19

Сумеснае наведванне рэдакцыі «ЛіМ» і «Маладосць»

1

20

Прагляд у тэатры «Зніч», «Красёнцы жыцця»

1

21

Кульпаход у філармонію . Літаратурна-музычная праграма «Памяці М.Багдановіча».

1

Дадатак 5

Творчыя заданні

па беларускай літаратуры пры рабоце з высокаматываванымі вучнямі (5узровень)

В. Быкаў “Знак бяды”

ТэмаШлях да подзвігу Сцепаніды і Петрака.(11кл.)

Работа ў группах.

Група 1: Скласці маральны кодэкс, якім кіраваліся Сцепаніда і Пятрок у сваім жыцці.

Група 2: Правесці даследаванне, штло такое моцная асоба, ці можна назваць Сцепаніду і Пятрака моцнымі асобамі?

Група 3: Прааналізаваць каскад экстрэмальных сітуацый, праз якія павінны былі прайсці героі і не страціць маральныя якасці.

Варыянты адказаў вучняў.

  1. Жыць з працы рук сваіх, потам, мазалямі здабываць кавалак хлеба.

  2. Нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці другіх.

  3. Нельга радавацца, калі побач з табой нехта плача, пакутуе.

  4. Трэба быць літасцівым нават да свайго ворага, асабліва калі ён пераможаны. Нельга здзеквацца з таго, ад каго ты вызваліўся, а паспагадаць яму.

  5. Норма жыцця – паспагадаць чалавеку, падтрымаць словам, парадай, зняць з душы камень.

  6. Дапамагаць людзям, не мірыцца з абставінамі, а змагацца з імі.

  7. З людзьмі па-добраму, а з ворагамі ніякіх кампрамісаў.

  8. Не губляць чалавечую годнасць пры любых абставінах.

  9. Пры ўсёй рознасці Пятрок і Сцепаніда жылі па “Закону Божаму”. Усё ў іх было адно на дваіх: і Галгофа, і крыж, і валёнкі, і лёс.

Тэма: І.Пташнікаў “Тартак”. Трагічны шлях жыхароў в.Дальва.

Работа ў групах, моцныя вучні з’яўляюцца кансультантамі ў кожнай групе.

Група1: Прасачыць за жыццёвым лёсам Насты. Мацярынскі клопат Насты да падлеткаў у абозе.

Група2: Прааналізаваць трывожныя эпізоды ў час паездкі ў вёску Дальва.

Група3: Расказаць пра трагічную смерць возчыкаў з абоза. Чаму аўтар даў магчымасць Алёшу выжыць і вярнуцца на папялішча роднай вёскі?

Група4: Прасачыць за паводзінамі Боганчыка ў абозе і параўнаць яго паводзіны з другімі героямі.



Тэма: Дунін-Марцінкевіч «Пінская шляхта».Выкрыццё царскага чыноўніцтва ў п'есе.

Варыянты адказу вучняў.

Творчае заданне1: Запоўніць табліцу: сапраўдны суд і суд Кручкова.

суд сапраўдны

суд Кручкова

справядлівы

цынічны

прынцыповы

беспрынцыповы, ашукальніцкі

непадкупны

падкупны, пабудованы на хабарніцтве

заснаваны на законах

заснаваны на беззаконні



ТЭМА: Духоўная абмежаванасць засцянковай шляхты ў камедыі «Пінская шляхта»

Творчае заданне2: Запоўніць табліцу: што сабой уяўляла сапраўдная шляхта і пінская шляхта

сапраўдная шляхта

пінская шляхта

патрыятызм

глупства

адукаванасць

эгаізм

мецэнацтва

беспрынцыповасць

вернасць свайму слову

фанабэрыстасць

гонар

неадукаванасць

свой герб

маральная дэградацыя





ТЭМА: Я.Купала. Жыццёвы и творчы шлях. (9кл.)

Заданне: Скласці запаветы Янкі Купалы нашчадкам

Варыянты адказаў вучняў:

Першы запавет: пісаць ад сэрца шчырыя і чулыя песні, пісаць праўду, шанаваць славу вякоў мінулых пакаленняў.

Другі запавет: любіць сваю зямлю, свой народ, сваю мову, сваю радзіму.

Другі запавет: любіць чалавека, любіць працу на зямлі, усю красу жыцця, услаўляць іх. Гэта, напэўна, і ёсць асноўны матыў вершаў і паэм Купалы. Геніяльную паэму «Яна і я» трэба былоб дарыць у дзень вяселля маладым, каб ведалі, як любіць сваю зямлю, працу на зямлі, як моцна і верна кахалі нашы дзяды і прадзеды.

Чацвёрты запавет: высока несці і шанаваць годнасць грамадзяніна-беларуса, аддана служыць свайму народу, абараняць заўсёды праўду і справядлівасць, адкрываць шчодра свае сэрцы для дабрыні і спагады, дружбы і любові.

ТЭМА: Я.Колас «У палескай глушы». (9кл.)

Серыя пытанняў на выбар вучняў.

1.У якой сям'і Лабановіча ці Ядвісі ты хацеў бы жыць?

2. Якая яна – шчаслівая сям'я?

3. Чаму не склаўся шчасліва лёс Лабановіча і Ядвісі?

4. Лабановіч і Ядвіся маглі б стварыць шчаслівую сям'ю?

5. У чым сапраўдная прыгажосць чалавека?

6. Духоўныя сумненні і радасці А.Лабановіча.

7. Як вырашаецца праблема ўласнай адказнасці чалавека перад народам?

8. Хто , на ваш погляд, высокародны чалавек?

9. Ці згодны вы са словамі А.Лабановіча: «Чалавек жыве дзеля дабра».

10. Ці хацелі б вы вучыцца ў А.Лабановіча?

ТЭМА: З.Бядуля «На каляды к сыну» (7 кл.)

Заданне 1: напісаць сачыненне «Самы дарагі мне чалавек, я вінаваты перад табой».

Прапануецца ўрывак з работы вучня:» Я вінаваты? Так, напэўна. Напэўна і вінаваты, штос ловы знайшоў толькі цяпер. Вінаваты, што пасароміўся цябе, не змог падысці абняць, пашкадаваць, пасадзіць за стол, пачаставаць, паразмаўляць, знайсці месца ў пакоях для цябе. Усё рабіў праз слуг. Не, я спрабаваў адкрыць для цябе сваё сэрца. Але выхаванне ў панскай сям'і мне не дазволіла гэтага зрабіць. Навошта вы аддалі мяне ў панскі двор? Панскае выхаванне зрабіла мяне чэрствым, я забыўся цябе, маці, забыўся пра сваіх землякоў, вёску, хату…»

Заданне 2: Прадоўжыць апавяданне З.Бядулі «На каляды к сыну», што на вашу думку можа адбыцца далей?..

Заданне 3: Закончыць фразу:

1.Мае бацькі для мяне – гэта…

2. Няўдзячны сын горш за чужога чалавека, бо …

Заданне 4: На дошцы прымацаваны макет дома з вялікай колькасцю вакон. Вучні запаўняюць вокны дома папяровымі сардэчкамі, на якіх пішуць адказ на пытанне: якой павінна быць сям'я, уземаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі, кааб у вокнах было заўсёды светла і ўтульна.

Метад «Скончы фразу»

Тэма ўрока

Скончы фразу

Якуб Колас. «Дзядзка-кухар» (7кл)

1.Дарослыя адрозніваюцца ад дзяцей тым, што яны..

2.Узаемаадносіны дарослых і дзяцей павінны быць..

В.Карамазаў.» Дзяльба кабанчыка» (8кл.)

1.Добра, калі ёсць сваякі ў вёсцы, бо..

2.Прыязджаючы ў вёску да бабулі, я перш-наперш…

В.Дунін-Марцынкевіч. «Пінская шляхта» (9кл.)

1.У маім уяўленні шляхта – гэта …

2.Мне вядомы знакамітыя шляхецкія роды …



Метад інтэрв'ю.

Педагог прапануе вучням вызначыць сабе суразмоўцу, сесці побач і на працягу 3 хвілін абмяняцца інфармацыяй па пытаннях для інтэрв'ю. А затым аператыўна агучыць атрыманую інфармацыю перад классам.

Тэма ўрока

Пытанні

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай і сусветнай літаратуры першай трэці 20 ст. (10кл.)

1.Літаратура ацэньваецца мерай агульначалавечных кашроўнасцей. На вашу думку, што гэта за каштоўнасці?

2. Чаму мы лічым менавіта Янку Купалу і Якуба Коласа класікамі нашай нацыянальнай літаратуры?

Андрэй Мрый. «Запіскі СамсонаСамасуя» (10кл.)

1.Якія з'явы грамадскага жыцця, паказаныя ў рамане, можна назваць анамальнымі?

2. Якія агульначалавечыя каштоўнасці адмаўляе сваёй дзейнасцю галоўны герой твора?



ТЭМА: Я.Колас аб прызначэнні паэта і паэзіі.(9кл.)

Заданне на выбар:

1. Прааналізаваць ролю мастака і мастацтва ў жыцці народа ў вершах Якуба Коласа «Песняру», Францішка Багушэвіча «Мая дудка» і ў паэме Янкі Купалы «Курган».

2. Параўнаць погляды Якуба Коласа і Янкі Купалы на літаратуру і мастацтва.

ТЭМА: Вобразная сістэма камедыі К.Крапівы «Хто смяецца апошнім».

Заданне: Сфармуляваць жыццёвае крэда герояў п'есы.

Варыянты адказаў.

Крэда Гарлахвацкага: на чужых спінах у вялікія вучоны ўехаць.

Крэда Зёлкіна: падслухаць, навесці плёткі, дагадзіць начальніку – і я ў шакаладзе.

Крэда Чарнавуса: траціць час на абарону ўласнага» я», не для мяне. Хто ж тады будзе кнігі пісаць.

Крэда Веры: бараніць сумленных людзей. Гатова ўзяць віну на сябе, калі спатрэбіцца.

Крэда Тулягі: самае складанае – перамагчы самога сябе.

Дадатак 6

План-канспект урока

Маральныя высновы казкі У.Караткевіча “Нямоглы бацька”

Задачы:

  • раскрыць гуманістычны пафас казкі;

  • развіваць уменне аналізаваць, супастаўляць, выказваць свой пункт гледжання на пастаўленыя пытанні;

  • выхоўваць удзячнасць, павагу, уважлівасць да сваіх бацькоў;

  • выхоўваць міласэрнасць да людзей сталага ўзросту.



Абсталяванне:

  • партрэт пісьменніка У.Караткевіча;

  • падручнік “Беларуская літаратура” 5 клас, частка1;

  • раздатачны матэрыял (карткі з прыказкамі);

  • слоўнік да ўрока;

  • магнітафон.

Ход урока.

  1. Арганізацыйны момант

Сёння я

Запрашаю ўсіх у незвычайную казку,

Што звязана з душэўнаю красою.

Няхай гэты ўрок вас атуліць сардэчнаю ласкай.

Хай цікава і добра вам будзе са мною.

  1. Матывацыя

(раздаць сэрцы)

  • Сэрца пакуль чыстае, яно маўчыць, але яно жывое, загаворыць, напоўніцца вашымі пачуццямі, калі мы з вамі зразумеем сэнс казкі.

  • На дошцы сэрца. Дзеці запісваюць сабе у сшытак.

  • Якія прыметнікі ці іншыя словы можна падабраць да слова сэрца?

  • Што значыць выраз гарачае сэрца, вялікае сэрца?

  • А ці чулі вы такі выраз “бессардэчны чалавек”? Пра каго так гавораць?

  1. Арганізацыя ўспрыняццяў і асэнсаванне тэксту казкі

  • У каго ў творы было вялікае сэрца? Гарачае сэрца?

  • Чаму вы так рашылі?

  • А каго ў творы можна назваць бессардэчным?

  • Чаму ён сябе так паводзіць?

  • А што такое закон? (парадак)

  • Што гэта быў за закон? (зачытайце).(стар.89)

  • А чаму такі закон увялі? Знайдзіце адпаведныя радкі ў тэксце.(стар.89-90)

  • Хто і як парушыў гэты закон?

  • Нагадайце, як бацька развітваецца з Пятром у лесе (стар.920. Што хацеў аўтар падкрэсліць нам гэтым эпізодам.(Высакароднасць бацькі, яго жаданне чым-небудзь дапамагчы дзецям, жаданне падзяліцца апошнім, не быць абузай …)

  • А як вы адносіцеся да таго, што Пятро парушыў закон?

(Любоў і павага да бацькі аказаліся большымі, чым страх перад пакараннем)

  • А паслухайце ўважліва наступны ўрывак (стар.93). Чаму бацька плача?

(Сын парушыў закон, яго нават могуць забіць)

  • Вы яго асуджаеце?

  • Дык што, каб выратаваць каго-небудзь з блізкіх, можна парушаць Закон?

  • Знайдзіце ў слоўніку слова дзікі?

  • Яго самога няма, але яно сустракаецца ў адным з азначэнняў.У якім?

  • Дык якім павінен быць закон? (гуманным). А што такое гуманны? Зачытайце і запомніце.

  • Успомніце, якія выпрабаванні выпалі на лёс вёскі?

  • Хто дапамог справіцца з імі?

  • Што дапамагло знайсці выйсце са становішча? (мудрасць, жыццёвы вопыт).

  1. Фізкультхвілінка.

  2. Аналіз тэксту.

  • На дошцы запісаны пачатак выказванняў:

  • ЖЫЛІ СІЛАЮ, А ………….

  • ЗНІШЧАЛІ ЎЧОРА, ТАМУ НЕ МЕЛІ ПРАВА НА …………….

(работа ў парах)

  • Знайдзіце канцоўкі выразаў і запішыце поўнасцю выразы ў сшытак.

  • Як вы разумееце сэнс гэтых выказванняў?

(вучні агучваюць свае меркаванні)

  • Нашы продкі былі мудрыя. Яны ведалі, што настане час і іх не будзе, не стане нас, а той вопыт, які ёсць у іх, трэба перадаць. І перадавалі. Праз слова.

  • У загадках, у прыказках ….

  • Перад вамі прыказкі, але яны пераблыталіся. Вам неабходна скласці з асобных слоў поўную прыказку.

(вучні працуюць групай па 3-4 чалавекі, замацоўваюць лісты на дошцы).

  • Выразна прачытайце, што ў вас атрымалася. Як вы разумееце сэнс гэтых выказванняў? А якая, на вашу думку, прыказка найбольш раскрывае галоўную думку твора?

(дзеці агучваюць)

  1. Творчы этап.

  • Не заўсёды мы бываем шчырымі ў адносінах да сваіх бацькоў, не часта яны ад нас чуюць ласкавыя словы…

У вас сёння ёсць магчымасць выказаць словы падзякі, любові, павагі сваім бацькам, а можа быць, не толькі бацькам…

  • Пад музыку на словы Р.Барадуліна “Трэба быць дома часцей” на сэрцах дзеці пішуць шчырыя словы сваім бацькам.

  • Хто жадае прачытаць тое, што вы напісалі? (дзеці агучваюць)

  1. Выстаўленне адзнак.

  2. Дамашняе заданне.

Выпісаць з тэксту словы, якія раскрываюць галоўную думку твора.(запісаць на дошцы)

  1. Рэфлексія.

  • Так многа ёсць святаў, звязвных з нашымі продкамі, з памяццю пра іх—Дзяды, Радаўніца, (14 кастрычніка) Дзень маці…Дзень старых людзей, якім часам так не хапае нашай увагі, цеплыні. Давайце мы разам з вамі паспрабуем скласці новы закон, па якім павінны жыць людзі, сям’я, кожны чалавек.

Б берагчы

А ахоўваць

Ц цаніць

Ь

К клапаціцца

І і … шанаваць

  • Падбярыце да кожнай літары ў слове дзеяслоў, які раскрывае сэнс усяго таго, аб чым мы гаварылі сёння на ўроку.

  • Вы стварылі новы закон, гуманны. Як важна, каб гэты закон быў не толькі на паперы, але і ў жыцці.

Хай жа добрая казка жыцця стане явай для вас,

Дом – утульным куточкам у свеце.

Хто шануе бацькоў і старых, той душою не згас,

Той шчасліва жыве на планеце.

  • Дзякуй, дзеці, за ўрок!

Дадатак 7

Фразеалогія

  1. Вызначце свабодныя (1) і звязныя (2) спалучальныя словы:

Нашчапаць гароху

Пудзіла гарохавае

Цяжка ўздыхнуць

Бярозавая каша

Другая маладосць

Яркая зорка

Смелы ўчынак

  1. Падкрэсліць фразелагізмы як члены сказа:

Нечаканая сустрэча збіла яго з панталыку.

Уцякалі тады што было сілы.

Хачу пагутарыць з табой вока на вока.

Цяжка з нячыстымі на руку людзьмі.

Вярнуліся ўчора ў свіныя галасы.

Заключны акорд прагучыць сёння.

  1. Раскрыць сэнс фразеалагізмаў:

Кусаць сабе локці

Напрамілы бог

Рассыпацца дробным макам

Даваць гарбуз

Як пугай па вадзе

Браць цундар

  1. Прывядзіце да фразеалазмаў беларускі адпаведнік:

Плыть по течению

Десятому заказать

Набить оскому

Два сапога пара

Чортаў тузін

Манна нябесная

Іскра божая

  1. Падабраць фразеалагізмы да слоў:

Галава, рука, нага, кол, ражон,капыл

  1. Суаднясіце фразеалагізмы:

Рукой падаць вельмі марудна

Як мокрае гарыць пра кемлівага і разумнага

Галава як рэшата вельмі юлізка

На носе пра дрэнную памяць

Галава варыць вельмі хутка

  1. Выбраць словы, якія ўжываюцца ў фразеалагічным звароце:

(браць , хапаць ) сябе ў рукі

(падмазаць ) пяткі, ногі

(замятаць) сляды, крокі

(прыкусіць) язык, губу

(ранняяя, ранішняя) птушка

(як Піліп з) канапель, жыта.

  1. Растлумачыць, калі ўжываюцца фразеалагізмы:

Да пары жбан воду носіць.

Па малацэ не плач, калі са смятанай гарлач.

  1. Успомніць фразеалагізмы, у якіх сустракаюцца назвы ганчарных вырабаў:

(мяняць гаршкі на гліну, ад гаршка паўвяршка).

  1. Падабраць да дзясловаў адпаведныя фразеалагізмы – параўнанні:

Маўчыць як … вады,язык

Блішчыць як .. золата, люстэрка

Круціцца як … верацяно, уюн

Глядзіць як … кот, баран

Лезе як … муха, аса

  1. Знайсці схаваныя ў прыказках фразеалагізмы:

Трапіў у нерат … (аказацца ў бязвых. становішчы)

Ні села ні пала … (неспадзявана, нечакана)

Прыйдзе каза да воза .. (асуджэнне чаго - небудзь)

  1. У фразеалагічных выслоўях прапушчаны прыметнікі, узнавіце:

Шыта … ніткамі

… кроў

У …… целе

.. сіняя птушка

Пускаць ….. пеўня

…….. гадзіны

У ….. святле

.. вуліца

М.Танку

К табе звяртаюся штодзённа

Умаёй радзімай старане

У стогадовы шлях твой плённы,

Тваё жыццё, твой хлеб надзённы

Жыццёвы ветразь для мяне.

Паветра Мядзельшчыны мілай,

Дзе хвалі Нарачы пяюць,

Бы малако маёй Айчыны

З табой адною квартай п'ю

І на прысуду ў панскіх лапах

Павер і я была з табой,

Твой першы зборнік «На этапах»

Трымала цвёрдаю рукой!

Луналі словы над планетай

Бы гарт і мужнасць землякоў

Ад журавінавага цвету,

Ад нарачанскіх рыбакоў.

Твае радкі былі бы песня,

А то – грымелі быццам гром.

Былі як дожджык на прадвесні,

Ці вострым, быццам сталь, лязом

У кожным дні, у кожнай працы

Сярпом быў верш твой, ці штыком,

Паэт мой любы, мой дарадца,

Яшген Іванавіч Скурко.

Скаліна Аляксандра XI клас

Дадатак 9

Гульня «Ведай беларускі»

  • Мэта: стварыць умовы для развіцця пазнавальнай дзейнасці вучняў, выхоўваць павагу да роднага слова.

Форма правядзення: гульня.

Эпіграф : Якой бы музыкай гучала наша мова,

Калі б умелі слова шанаваць.

Г. Нечапаловіч.

Запісы на дошцы:

Мова дзіўная Коласа

Мова продкаў маіх,

У песнях маці, у голасе

Сноў паданняў сівых

Мова продкаў нашых і нашчадкаў

Шэпт дубровы іпчаліны звон-

Нам цябе ашчадна і ласкава

Спазнаваць ажно да скону дзён.

Р. Барадулін.

Настаўнік:

Мова, матчына мова…Гэтак шаноўна і ласкава называе беларускі народ свой неацэнны духоўны скарб. Роднае слова служыць нам,родным словам народ піша свае законы, сваю гісторыю.

Яшчэ Я. Колас пісаў: «Роднае слова—гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет».Таму так неабходна старанна вывучаць родную мову, любіць лепшыя творы беларускай літаратуры.

У гульні удзельнічаюць тры каманды.

Першая каманда «Зубраняты»

Дэвіз: быць моцнымі і дужымі ў конкурсах і правілах.

Другая каманда «Песняры»

Дэвіз: прайграўшы, плакаць не будзем,

Новыя веды затое набудзем.

Трэцяя каманда «Буслікі»

Дэвіз: мы вас вітаем ,зубраняты й песняры,

З вамі спаборнічаць мы к вам прыйшлі.

Журы падводзі ць вынікі.

Першы тур. Конкурс капітанаў:

Вядучы задае пытанні капітанам па чарзе.

Пытанні капітану «Зубраня».

Да якога скланення адносяцца назоўнікі:

таксі (зап.), вяселле (2), страха (1), куп’ё (2), сук (2), Сібір (3), верф (3), друкарня (1), радыё (зап.), медзь (3).

Пытанні капітану каманды «Песняры».

Да якога скланення адносяцца назоўнікі:

юнак (2), конь (2), журы (зап.), лібрэта (зап.), авёс (2), жыта (3), сенажаць (3), мыш (3), чарот (2),футурызм (2).

Пытанні капітану каманды «Буслік»

Да якога скланення адносяцца назоўнікі:

кажух(2), глей (2), ціш (3), садовіна (1), меню (зап.), мох (2), дарадца (2), півоня (1), камода (1), чарга (1).

Журы ацэньвае конкурс капітанаў.

Дадатак 10



Суаднесці герояў і творы пісьменнікаў.

Персанажы твораў

Твор і аўтар

1.Сымон, Зоська, Незнаёмы,Старац, Паніч, Зяблікі

2.Самсон Самасуй, старшыня Сом, Суддзя Торба, настаўнік Мамон, Курапата

3. Кручкоў, Іван Цюхай-Ліпскі, Марыся, Грышка, Пісулькін

4. Янка Здольнік, Лявон Гарошка, Алёнка, Спічыні, Усходні і Заходні вучоныя, Мікіта Зносак

5. Міхал, дзядзька Антось, Ганна, Яська Базылёў, Кастусь, Юзік, Алесь

6. Лабановіч, Саханюк, Ядвіся, панна Людміла, Турсевіч

7. Барток Сасок, Тралялёначка

8. Тарас, алімпійскія багі: Зеўс, Венера, Юнона

9. Паўлінка, пан Быкоўскі, Якім Сарока, Сцяпан Крыніцкі, Пранцісь Пустарэвіч

10. Кароль Лятальскі, Юлія

А. П’еса “Пінская шляхта” В.Дуніна-Марцінкевіча

Б. П’еса “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы

В. Трылогія “На ростанях” Якуба Коласа

Г. Раман “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя

Д. Паэма “Тарас на Парнасе" К.Вераніцына

Е. Апавяданне “Тралялёначка” Ф.Багушэвіча

Ж. Камедыя “Тутэйшыя “ Янкі Купалы

З. П’еса “Ідылія” В.Дуніна-Марцінкевіча

І. Паэма “Новая зямля” Якуба Коласа

К. Камедыя “Паўлінка” Янкі Купалы



Суаднесці творы і іх герояў.

Аўтары і творы

Героі твораў, падзеі

1

Максім Гарэцкі. Апавяданне “Літоўскі хутарок”

А.Зоська,Сымон, Паніч, Данілка,Старац, Незнаёмы; пошукі крыніцы існавання сялянства, шляхоў вызвалення Бацькаўшчыны, барацьба за захаванне людзьмі сваіх “гнёздаў”

2

Янка Купала .Драма “Раскіданае гняздо”

Б.Данілка, Аўдоцця; створаны вобраз таленавітага чалавека з народа, паказаны яго імкненні, расчараванні, пісьменнік шукае адказ на пытанне пра сэнс жыцця, чалавека на эямлі

3

Змітрок Бядуля. Апавяданне “Бондар”

В. Міхал, Ганна, Антось, Яська, Алесь, Кастусь; паказ імкнення чалавека да зямлі і волі, аўтабіяграфічны твор

4

Андрэй Мрый.Раман “Запіскі Самсона Самасуя”

Г. Сям’я Яна Шымкунуса, Монця, Сініца; падзеі Першай сусветнай вайны

5

Якуб Колас. Паэма “Новая зямля”

Д. Бухгалтар Лін, таварыш Сом, старшыня рэўкома Беларыбка, суддзя Торба,сакратарка Крэйна Шуфер,паэт Гарачы, аграном Агнісцік; пісьменнік паказвае станаўленне каманда-чыноўніцкай сістэмы на пачатку 1920-х г.г., выкрывае атмасферу тагачаснага бюракратычнага асяроддзя

Дадатак 11

Комплексная работа

  1. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні:

Чёрные чернила, высокая насыпь, манная крупа, вся грудь в орденах, молодой жираф, чисто вымытый пол, красивая ромашка, урок пения, надпись на двери канцелярии.

  1. Падкрэсліце ў кожным радзе словы з арфаграфічнымі памылкамі:

- міжынстытуцкі, палітінфармацыя, з'інць, безідэйны, абыду.

- рэсора, почырк, цырымонія, канцэлярыя, арышт.

- боепрыпасы, мавазнавец, Велікабрытанія, стагоддзе, стомільённы.

  1. Пастаўце дзеясловы ў форме множнага ліку цяперашняга і будучага часу:

Пераганяць, вывучыць, вырашыць,змяншаць, злучыць.

  1. Складзіце сказы, дзе словы абапал, пасля, упоперак, міма, наперадзе, выконвалі ролю, прыслоўяў, прыназоўнікаў.

  2. Паходжанне беларускіх прозвішчаў дастаткова матывавана. Праанлізуўце і запішыце, чым займаліся ўладальнікі прыведзеных прозвішчаў:

- Бортнік

- Алейнік

- Ступнік

- Стрэлачнік

- Бондар

6. Якія нормы парушаны ў наступным сказе?

Груша і вішня можа жыць трыста гадоў.

  1. Ад якога слова ўтвараюцца ступені параўнання?

Сляпы

Буланы

Цвёрды

Васільковы

  1. Адкажыце на пытанні віктарыны:

- Гэты герой доўгі час быў абвешчаны безыменным (раман І.Шамякіна «Сэрца на далоні»)

- Які з пералічаных твораў належыць В. Быкаву?

«Здрада», «Людзі на балоце», «Дажыць да світанка», «Сэрца на далоні», «Пайсці і не вярнуцца», «Каласы пад сярпом тваім», «У тумане»Э, «Бондар».

- За якую кнігу паэту Р.Барадуліну не прысудзілі Нобелеўскую прэмію?

- Хто з герояў аповесці В.Быкава «Знак бяды» заслужыў слоў: хутчэй аддасць, чым возьме. Лягчэй саступіць, чым даб'ецца.

  1. Каму належаць наступныя радкі:

Сто разоў шукай, шукай другой красы,

А тым больш, што свет даўно не вузкі!

… Ды калі не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску.

  1. Значэнне чыёй творчасці ахарактыразаваў Р.Барадулін наступнымі словамі: «Брала разлог магутная рака, якая суровай праўдай пра вайну амыла берагі Еўропы, Азіі. Яна дапала сваёй сусветнай плынню да акіяна сусветнай літаратуры».

Дадатак 12

Памятка прамоўцы.

  1. Не гавары хутка. Не бойся паўз. У прамове, як і на пісьме, павінны быць знакі прыпынку.

  2. Не спяшайся, а ясна і дакладна вымаўляй словы.

  3. Не махай без неабходнасці рукамі. Буць лепш занадта скупы, чым занадта шчодры на жэсты.

  4. Не гавары нічога мудрага. Твае думкі павінны быць простымі, яснымі, насычанымі слушнымі фактамі.

  5. Пазбаўляйся аднабаковасці ў прамове, пашырай свой кругагляд, штодзённа чытай мастацкую літаратуру і крытычныя артыкулы.

  6. Часцей звяртайся да слоўнікаў.

  7. Завучвай і чытай скарагаворкі.

  8. Прамоўцу неабходна не толькі гаварыць, а і ўмець слухаць, каб у час падаць патрэбную рэпліку, кінуць у залу ўдалую гумарэску ці коратка адказаць на пытанне з залы.

  9. Завяршэнне прамовы (у тэатры ёсць прымаўка «Аб майстэрстве акцёраў можна меркаваць па тым, як яны выходзяць на сцэну і пакідаюць яе»). Абрыў бракуе выступленне, а раптоўнае маўчанне, наадварот, прыцягвае ўвагу. Кіплінг казаў: «Сваім маўчаннем ты будзеш казаць».

Дадатак 13

Вуснае выказванне “Пачынаецца ўсё з любві…”

Нашае жыццё прасякнутае любоўю і каханнем. Гэтыя светлыя, ні з чым не параўнальныя пачуцці трымаюць разам мільярды людзей, яднаюць пакаленні, натхняюць паэтаў на стварэнне шэдэўраў. Стасункі паміж бацькамі і дзецьмі, шчырае неперадузятае сяброўства, юнацкае авантурнае захапленне і непераможная шлюбная вернасць –усё гэта так ці інакш звязана з любоўю.

Для любой літаратуры тэма кахання ўсеабдымная… Яго называюць здольнасцю ахвяраваць сабою дзеля каханага, уменнем аддаваць і не браць, жаданнем зрабіць каханага чалавека шчаслівым, крыніцай усяго найлепшага і ўзвышанага, энергіяй жыцця, узнагародай, атрыманай без заслуг, хваробай сэрца, гульнёю ў карты, прывідам, трывалай звычкай, вогненнай ракою, кветкай жыцця, асновай сусвету…Шэраг азначэнняў кахання можна доўжыць і доўжыць.

Няма, напэўна, іншага слова ў свеце, з якім у кожнага з нас не ўзнікалі б свае асацыяцыі…Каханне для Паўліка Пранузы —“першы ветразь у вясну трывожных год”, для А.Грачанікава – “гэта круг, і радыус яго, як свет, бясконцы”. Цікавую інтэрпрэтацыю кахання прапанаваў Г.Бураўкін у адным з сваіх вершаў”

Вяршыня самазабыцця – каханне.

Зарука вечнасці жыцця – каханне.

Натхнення сакаліны ўзмах – каханне.

Каліны прысмак на губах – каханне.

Каханне, як вядома, мае свае законы развіцця, свае ўзросты: рамантычную вясну, гарачае лета, раннюю ці познюю восень і суровую зіму. У беларускай паэзіі запал, вялікая сіла кахання найчасцей перадаецца праз метафарычныя значэнні полісемантаў: агонь, вогнішча, полымя, касцёр. Як пісаў У.Жылка” А цяпер вось кахання агню аддаеш пачуццё ты і сілы”.

Вялікае пачуццё ўскалыхвае душу чалавека, прымушае яго бурліць, хвалявацца. Таму і параўнанне яго з бурай, віхурай, штормам традыцыйнае для беларускай літаратуры. “Нечакана выбухне аднойчы і захлісне віхура пачуцця”, -- заўважыла Раіса Баравікова.

Для выражэння кантраставанасці пачуцця, яго здольнасці з’яўляцца, пэўны час і існаваць, пераходзіць у іншы стан і знікаць пісьменнікі нярэдка выкарыстоўваюць анатамічныя канструкцыі. Так у вершы Э.Валасевіча даволі часта можна сустрэць антытэзу “знікнуць зоркі – не знікне каханне”.

Зоркі згаснуць на світанні,

толькі полымя кахання

не пагасне ў тваіх вачах.

Складанасць пачуцця, папераменнае ці адначасовае існаванне ў ім узнёслых і прыземленых парываў часта перадаецца з дапамогай антонімаў” любоў – нянавісць, мёд – палын. А.Пісьмянкоў сцвярджаў: ”На схіле веку тлумна-злога, і мёд спазнаўшы, і палын, я зразумеў, як гэта многа, калі ты ў свеце не адзін”.

Увасабленнем прыгожасці, загадкавй таямніцай заўсёды была для закаханага яго любая дзяўчына. Пісьменнікі, раскрываючы вонкавую прыгажосць каханых, глыбіню цудоўных пачуццяў, услаўлялі, абагаўлялі сваю адзіную і непаўторную: М.Багдановіч – вераніку, Я.Купала – Паўліну, А.Куляшоў – Алесю…

Каханне ўзвышае душу чалавека, напаўняе жыццёвым сэнсам, распраўляе крылы для незямнога палёту..

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Там заблудзімся ў хмельных травах.

Пачынаецца ўсё з любві,

Нават самая простая ява.

І тады душой не крыві

На дарозе жыцця шырокай.

Пачынаецца ўсё з любві –

Першы поспех і першыя крокі.

Прыручаюцца салаўі, і змяняюцца краявіды.

Пачынаецца ўсё з любві –

Нават ненавісць і агіда…

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Сто дарог за маімі плячыма.

Пачынаецца ўсё з любві,

А інакш і жыць немагчыма.

Ганна Радзько

Дадатак 14

Водгук П. Лук’яновіч на верш А.Вярцінскага “Чалавек маленькага роста”

Чалавек маленькага роста,

Чаму не рос, па чыёй віне?”

Чалавек адказвае проста:

Гэта залежыць не ад мяне”.

Чалавек маленькага розума,

Мог ты быць разумнейшы ці не?”

Чалавек адказвае цвяроза:

Гэта залежыць не ад мяне”.

Чалавек душы маленькай,

Мог ты лепшым быць ці не?”

Чалавек маўклівы нейкі

Не адказвае ён мне.

Мабыць, цяжкае пытанне.

Чалавек маўчыць нездарма.

Хібам нашым ёсць апраўданне,

Подласці апраўдання няма.

Вядзі рашучы бой

З натурай сваёй слабай --

З рознымі там заганамі,

Са звычкамі паганымі…

Са слабасцю любой

Вядзі рашучы бой.

А.Вярцінскі

Дабрыня, чалавечнасць, цярпімасць…Тры асноўныя матывы, якімі павінны карыстацца людзі ў зносінах паміж сабой. Гэтыя тры словы складаюць вялікую чалавечую мараль, якой А.Вярцінскі напоўніў сваю паэзію. Услед за П.Панчанкам і А.Куляшовым паэт пераканана зазначыў: “Ідзі і помні: чалавечнасць – яна ад слова “чалавек””. Але як мы павінны адносіцца да саміх сябе, каб стаць “чалавекам”, каб урэшце спарадзіць чалавечнасць?

Такое пытанне ставіць А.Вярцінскі ў сваім вершы “Чалавек маленькага роста”, узнімаючы пласт маральна-этычных праблем. Ці мае права чалавек быць добрым і цярпімым да сябе? Што можна і чаго нельга сабедараваць? – вось што непакоіць лірычнага героя і падштурхоўвае шукаць адказу сярод розных, па-свойму недасканалых людзей. З цвярозым і адначасова ўсмешлівым рацыяналізмам аўтар верша разважае над тэмай чалавечых заган, паглыбляючыся ў філасофскую лірыку. Вельмі багаты сэнсава верш А.Вярцінскага “Чалавек маленькага роста”, аднак, характарызуецца мінімалізмам у плане мастацка-выяўленчых сродкаў. А мінімалізм, у сваю чаргу, напазбежна выліваецца ў аўталогію. Праз гэта верш губляе звычайны лірызм і вобразнасць і набывае абрысы прытчы, змястоўнай, выхаваўча-накіраванай.

Нестандартная, вельмі раскаваная рытмічная арганізацыя верша спрыяе гутарковаму, нязмушанаму гучанню радкоў і вельмі дарэчна спалучаецца з асблівасцямі кампазіцыі. Твор пабудаваны па схеме “пытанне-адказ”. Такім чынам паэт вучыць размяжоўваць тыя выпадкі, у якіх можна лёгка адказаць “Гэта залежыць не ад мяне”, і тыя, калі патрабуецца больш глыбокі, асэнсаваны адказ.

Цэнтральнымі вобразамі верша з’яўляюцца чалавек маленькага роста, чалавек маленькага розуму і чалавек маленькай душы. Асаблівую ролю ў гэтых найменнях адыгрывае прыметнік “Маленькі”. У дадзеным выпадку ён вельмі блізкі па значэнні да слоў “мізэрны”, “кволы”, “нікчэмны”. Памяншальны суфікс “-еньк” узмацняе падобнае ўражанне, але адначасова з тым нібы згладжвае людскія хібы, робіць іх менш значнымі і не такімі кідкімі. Цікава тое, што вобраз чалавека з маленькай душой заснаваны на алюзіі: спалучэнне “маленькая душа” само сабою складаецца ў такую ганебную рысу характару, як маладушша.

Да кожнага з трох людзей лірычны герой звяртаецца прыкладна з адным і тым жа пытаннем, таму на першы погляд яны знаходзяцца як бы ў адных умовах. Гэта падкрэсліваецца пры дапамозе анафары і эпіфары” чатырохрадкоў’і пачынаюцца аднолькавай фразай “чалавек маленькага… (роста, розума, душы)” і заканчваюцца адказам “Гэта залежыць не ад мяне”, які ў вершы гучыць двойчы. Але такая роўнасць спрэчная, і гэта прасочваецца ў мастацкім тэксце. Да маладушнага чалавека лірычны герой звяртаецца не так, як да іншых: дзякуючы інверсіі на слова “душа” прыпадае лагічны націск: “Чалавек душы маленькай!”. Ужо адсюль відавочна: маленькі рост і маленькі розум – гэта заганы фізічныя, ад іх не пазбавіцца, а вось маленькая душа – гэта ўжо загана іншага парадку, маральнага. І калі сваю фізічную недасканаласць прызнаць не так сорамна, то пра недасканаласць духоўную, у якой вінаваты ты сам, сказаць куды цяжэй. Таму першыя два чалавекі і разважаюць “проста” і “цвяроза” – не ім адказваць за свае хібы, -- а подлы чалавек маўчыць, і маўчыць “нездарма”. Асноўная думка гучыць як прысуд “чалавеку душы маленькай”, які быў занадта цярпімым, добрым да сябе, не здолеў змагацца са сваёй натурай:

Хібам нашым ёсць апраўданне,

Подласці апраўдання няма.

Значыць, нельга патураць уласным слабасцям і шкадаваць сябе, трэба нястомна ваяваць супраць горшага ў сваім характары, ствараць сябе як асобу. У камедыі К. Крапівы” Хто смяецца апошнім” таленавіта і пераканальна паказаны бой чалавека з ворагам, які сядзіць унутры яго самога. Туляга на вачах перамагае сваю забітасць і баязлівасць і гэтым самым выратоўвае і сябе, і іншых.

Такім чынам варта памятаць, што наш шлях ляжыць да “высокага неба ідэалу”, як пісаў Вярцінскі, і што, магчыма, чалавек маленькага роста дацягнецца да гэтага неба хутчэй, чым чалавек маленькай душы.

Дадатак 15

ВОДГУК ЯК ЖАНР.

Водгук – гэта асаблівае выказванне, якое ўключае разважанне, меркаванне аб творы мастацтва. Яго задача роўная задачы ўсякай публіцыстыкі: зацікавіць, прыцягнуць увагу, пераканаць у сваёй праваце. Водгук, у якім прысутнічае дэталёвы разбор твора, яго кваліфікаваны аналіз, носіць назву рэцэнзіі Алімпіядны водгук – гэта злучэнне элементаў кваліфікаванага аналізу і нахнення маладога аўтарскага “я”.

КАМПАЗІЦЫЯ ВОДГУКА

1. УСТУП

Пісьменнае і творчае “уваходжанне” ў тэму.

Філалагічны аналіз верша.



Мастацкі твор.

Літаратуразнаўчы аналіз

Мастацкі твор.

Лінгвіністычны аналіз

  1. Сэнс назвы верша

  2. Тэматыка, праблематыка, сэнсавыя матывы

  3. Мастацкі час і прастора

  4. Ідэя, пафас, аўтарскі ідэал

  5. Сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці

  6. Вобраз лірычнага героя

  7. Асноўныя вобразы верша і прыёмы іх стварэння

1.Жанравая своеасаблівасць.

2.своеасаблівасць паэтычнай формы (строфіка, рытміка, размер, рыфма)

3.Прыёмы і сродкі выразнай і вобразнай мовы:

- асаблівасці паэтычнай мовы (лексіка)

- асаблівасці сінтаксісу

4.Гукавая інструментоўка

Творчы характар працы.

  1. Цэласны аналіз тэксту (суразмернасць частак, дарэчнасць адступленняў)

  2. Аўтарскі падыход (асобаснае стаўленне, пераканаўчасць аргументацый, эрудыцыя)

  3. Арфаграфічная і пунктуацыйная пісьменнасць.



2. ЗАКЛЮЧЭННЕ.

Асабістае ўражанне, меркаванне, выснова, народжаныя вершам.

3. ЛІРЫЧНЫЯ ТЭМЫ І МАТЫВЫ.

У эманацыянальным настроі ці разважанні ёсць нейкая падстава ці крыніца, абазначаная відавочна ці ўтоена ў свядомасці паэта. Усе гэтыя факты і думкі прынята называць лірычнымі матывамі. Лірычны змест – гэта сплаў матываў з народжаным ім эмацыянальным роздумам.



Факт, успамін, думка

Лірычная тэма ці матыў

Роздум, разважанне, настрой

Выяўленчыя сродкі



ЛІРЫЧНЫ ГЕРОЙ – гэта галоўная асоба, якая як бы кажа, думае, успамінае (але не тая асоба, аб якой ідзе размова). Гэта не зусім паэт. Гэта ўнутраны вобраз-перажыванне, у якім адлюстроўваецца духоўны мір чалавека, яго сучаснікаў.

СЮЖЭТ. У прозе – гэта сістэма падзей, у паэзіі – гэта паслядоўнасць аўтарскага эмацыянальнага выказвання. Падзея як бы вынесена за рамкі твора. У цэнтры -- стан, перажыванне, пачуццё. Таму ў вершы важней другая паслядоўнасць – рух рытмічных адрэзкаў апавядання, гэта значыць

КАМПАЗІЦЫЯ – парадак размяшчэння частак, раздзелаў твора.

Гэта форма, у якую змешчана лірычнае перажыванне героя, пейзаж, дэталь партрэта, вобраз-сімвал, дыялог, маналог, сінтаксічныя канструкцыі (рытарычнае пытанне, анафара, паўтор…)

ТЭМАТЫЧНАЯ РАЗНАСТАЙНАЙСЦЬ ЖАНРА – ЛІРЫЧНЫ ВЕРШ

Пейзажная лірыка

Філасофская лірыка

Грамадзянска- патрыятычная

Вольналюбівая

Любоўная (інтымная)

Гарадская

Спавядальная

Верш-роздум

Прыпавесць

Песня

Успамін

Малітва

Аповед

Споведзь



Выяўленча-выразныя сродкі паэтычнай мовы.

ТРОП (паварот – грэч.) – лексічны сродак выразнасці, зварот мовы, у якім слова або выраз ужыты ў пераносным значэнні.

Фігура мовы – сінтаксічны сродак выразнасці: прыём стылістычнага сінтаксісу, які выкарыстоўваецца для ажыўлення мовы, надання ёй эмацыянальнай вобразнасці.

Выяўленчыя сродкі фанетыкі:

  • асананс

  • алітэрацыя

  • гукападражанне

  • паэтычная арфаэпія

  • рыфма

Выяўленчыя сродкі лексікі:

ТРОПЫ:

  • метафара

  • метанімія

  • сінекдаха

  • увасабленне

  • гіпербала

  • літота

  • эпітэт

  • алегорыя

  • іронія

  • перыфраз (перыфраза)

  • сімвал

Семантычныя фігуры мовы:

  • параўнанне

  • каламбур

  • антытэза

  • аксёмарон

Разрады слоў:

Варварызмы, неалагізмы, аўтарскія неалагізмы, кантэстуальныя сінонімы або антонімы, архаізмы, гістарызмы, дыялектызм, жарганізмы; кніжная, нейтральная, эмацыянальна-экспрэсіўная, размоўная лексіка.

Выяўленчыя сродкі словаўтварэння:

  • паронімы

  • словаўтваральныя сродкі (ад прыстаўкі да постфікса, калі яны з’яўляюцца сродкамі выразнасці)

Выяўленчыя сродкі марфалогіі:

  • выкарыстанне часцін мовы (ад назоўніка да выклічніка) як дадатковых сродкаў маўленчай выразнасці



Выяўленчыя сродкі сінтаксісу:

  • інверсія

  • градацыя

  • паралелізм

  • элепсіз

  • анафар

  • эпіфара

  • рытарычнае пытанне,зварот

  • змоўчванне

  • асідэтон

  • хіазм

  • асаблівасці будовы сказаў як сродку выразнасці, неразвітыя,бяззлучнікавыя, назыўныя..

Графічныя сродкі выразнасці:

  • шматкроп’е

  • парцэляцыя, анжамбенам

Сістэма вершаскладання:

  1. Вершаваны памер(метр):

  • двухскладовы (ямб, харэй)

  • трохскладовы (дактыль, амфібрахій, анапест)

  • колькасць стоп (трох-, чатырох-, пяцістопны памер)

  • вольны памер (розная колькасць стоп): інверсія рытмічная: дольнік (двухнаціскны, трохнаціскны)

  • танічны верш

  • верлібр

  1. Інтанацыйны тып верша:

  • прамоўніцкі, напеўны, размоўны, народны верш

  1. Рыфма

Мужчынская, жаночая, дактылічная, багатая, бедная, недакладная (дысананс), халасты верш, белы верш.

  1. Трофіка (спалучэнне рыфмаў)

  • паралельная, перакрыжаваная, кальцавая

  • вольная рыфмоўка, двухрадкоўе, трох-, чатырох-…)

Дадатак 16

Алімпіяда -- вачамі яе ўдзельніка

Звычайна кажуць, што алімпіяда – гэта вялікая, нястомная, тытанічная, калі хочаце, праца па набыцці ведаў. Не згадзіцца з гэтым я не магу. Аднак, на маю думку, галоўнае ў алімпіядным руху – жаданнепрацаваць і ведаць. Згадзіцеся, плён ад свядомай, творчай працы будзе непараўнальна большы, чым ад прымусовай. Каб падрыхтоўка была карыснай і якаснай, вучань павінен напоўніцца энтузіязмам і запалам. Якім чынам настроіць сябе на патрэбны лад? – З самага пачатку асэнсаваць свае мэты. І не спяшацца сцвярджаць: «Мне трэба дыплом, і, пажадана, першы». Дыплом сам па сабе – паперка, не болей. Важны не ён,а тое, што ён можа даць. Некаторыя, напрыклад, мараць паступіць у ВНУ без экзаменаў, іншыя імкнуцца атрымаць 100 балаў і ў выніку не здаваць ЦТ па прадмеце. Адны не супраць стаць лаўрэатамі прэміі Спецфонда Прэзідэнта і мець адпаведныя прывілегіі, а другім хочацца задаволіць амбіцыі, адчуць сябе сапраўдным пераможцам, калі надарыцца хвілінка славы. У любым выпадку сваіх жаданняў не трэба саромецца – пасля яны ператвараюцца ў мэту, спараджаюць стымул.

Матывацыя – гэта не тыя выгоды і прынады, якімі нас заахвочваюць дарослыя. Бацькі і настаўнік могуць толькі дарадзіць, накіраваць твае намаганні ў патрэбнае рэчышча. Гэта, так бы мовіць, знешні бок працы. Справа вучня - арганізаваць сябе, стварыць спрыяльны для працы ўнутраны клімат. Калі алімпіяднік дакладна размеркаваў уласныя прыярытэты, зразумеў, чаго ён мае дамагчыся ў будучыні, можна казаць пра матывацыю і пра той стрыжань, які завецца «воля да перамогі».

З некаторага часу на гэтым стрыжні трымаецца і мой харктар. Алімпіяда робіць чалавека байцом у лепшым сэнсе слова. Штогод ты становішся ўсё больш спрактыкаваным і вопытным, вучышся аналізаваць памылкі і пазбягаць новых, аб’ектыўна ставіцца да сябе і канкурэнтаў.

Спачатку настаўнік падказвае, дзе ты недапрацаваў, што варта «падцягнуць», а пасля ты ўжо самастойна выяўляеш «слабыя месцы» і спрабуеш іх пазбавіцца. Увогуле я не вельмі люблю пытанне «Што вам дала алімпіяда?» Падобную недарэчнасць можа сказаць толькі чалавек, які асабіста не меў да гэтага руху ніякага дачынення. Алімпіяда не дае, а толькі абменьвае веды на працу, узнагароды – на высілкі, поспех – на талент. Гэтак пагандляваўшы з ёю тры гады, я набыла вельмі каштоўныя якасці і ўмельствы. Найперш, прыйшла разняволенасць у маўленні, думках, мне стала лягчэй выказвацца перад незнаёмымі. Я навучылася быць пераканаўчай і адначасова стрыманай, спазнала сапраўдны сэнс знакамітай фразы: «Ляпай, але ляпай упэўнена! Гэта называецца пунктам гледжання». Галоўнае – умець патлумачыць сваё меркаванне, абгрунтаваць высновы. Нават памылковая ідэя, калі яна дастаткова распрацавана, дапамагае слухачам ацаніць тваё мысленне, а значыць і тваю індывідуальнасць. Падобны падыход «спрацоўвае» на водгуку, на вусным выказванні і нават на комплекснай. А яшчэ, як высветлілася, - на ўступных экзаменах у Інстытут журналістыкі.

Асобна варта сказаць пра тое, як алімпіяда выгадавала са звычайнага аматара журналіста-пачаткоўца. Падчас падрыхтоўкі я, вядома, ўдасканальвала веданне роднай мовы, шмат чытала, ды не толькі навукова-метадычную літаратуру, але і мастацкую. І тут у далонях прачнуўся пісьменніцкі сверб – захацелася самой тварыць па-беларуску. Дзякуй настаўніцы, якая згледзела у маіх першых «ляпсусах» макулінкі таленту і, узброіўшыся рукапісамі, штурмавала рэдакцыі «Малодосці» і «ЛіМа». На маё здзіўленне і радасць, апавяданні ўпадабалі і паабяцалі надрукаваць. Акрыленая гэтым поспехам я рашуча ўзялася за новыя публікацыі, занялася пошукам цікавых тэм. Мае адцягненыя ўяўленні пра журналістыку пачалі набываць рэальныя абрысы, я стала болей пісаць, імкнулася выпрацоўваць пэўны стыль і манеру, пашырала слоўнікавы запас. Уладкаваўшыся на спецкурсы пры журфаку БДУ, вырашыла пісаць уступнае сачыненне на беларускай мове. Такім чынам менавіта алімпіяда падштурхнула мяне зрабіць першыя крокі ў будучай прафесіі.

Сёння, стаўшы студэнткай жаданага факультэта, я з задавальненнем і гонарам азіраюся назад, на свой алімпіядны шлях. Паверце, то была не толькі нястомная, тытанічная праца, але і новыя сябры, прыемныя сустрэчы, яркія ўспаміны. Ды яшчэ, безумоўна, нястрыманае жаданне працаваць і ведаць.

Паліна Лук’яновіч

Дадатак17

Любімай настаўніцы

Любові Уладзіміраўне

Па зімовай дарозе бягу…

Мой твар асвятляе прамень…

Сваё шчасце і радасць стрымаць не магу,

Рассякаю ўсмешкай чалавечы струмень.

Яшчэ тры хвіліны – я ў клас убягу,

Бо так чакала сустрэчы,

І настаўніцу аберуч я абдыму,

Бо не тлумачаць словамі многія рэчы.

Яна поўніцца ласкай, цяплом, дабрынёй…

Усміхаюцца шчырыя вочы.

Я ўдзячна за ўсё ёй!

А каб усё расказаць,

То не хопіць нават ночы!

Вось стаю і трымаю яе за руку—

Я веру, што сапраўдная зорка.

Бо так!

Я ніколі забыць не змагу,

Хто ёсць мая адданая сяброўка.

Ганна Радзько



Дадатак 18

Для Любові Уладзіміраўны ад Ганны J

Як пяецца ў знакамітай песні барда А.Міцяева «Лета – гэта маленькае жыцце», але я дазволю сабе так хораша і красамоўна сказаць у адносінах да алімпіяднага руху. Сапраўды, развітваючыся з гэтым, я адчула пэўную пустату і нават боль, быццам адрываеш ад сэрца нешта вельмі дарагое і значнае. Алімпіяда – гэта не толькі пленная і адданая праца падчас выходных і вакацый ці проста вольнага часу, пэўныя ахвяры ў бок яшчэ аднаго напісанага водгуку ці падрыхтаванага вуснага выказвання, пастаянныя нервы і перажыванні за вынікі сваей працы… Менавіта для мяне асацыяцыяй са словам «алімпіяда» выступае яшчэ і слова «сяброўства», бо ні ў якіх іншых умовах так не пазнаецца чалавечнасць і спагадлівасць, бо, так ці йначай, алімпіяда вучыць спачуваць і радавацца поспехам сваіх сапернікаў, заставацца Чалавекам у самых складаных і маральна невыносных сітуацыях. Улічваючы, што я брала ўдзел у алімпіядзе менавіта па беларускай мове і літаратуры, то таксама навучылася не саромецца роднай мовы, не ісці за натоўпам і мець асабістае меркаванне, перадаваць ўласныя думкі і не баяцца быць асуджанай ці абсмяянай.

Насамрэч, галоўным набыткам для мяне стала не колькасць атрыманых падчас алімпіяды дыпломаў і прэмій, хутчэй веды, прычым не толькі добрае валоданне роднай мовай, але і тое алімпіяднае выхаванне, каштоўнае і якаснае, дзякуючы якому я сталела і развівалася як асоба.



Літаратура

  • Авторская группа “Референт" Одарённое поколение” наука и практика – от эксперимента к системе ч.1—Минск МГГИПК и ПКО, 2007—176с.

  • Авторская группа “Референт" Одарённое поколение” наука и практика – от эксперимента к системе ч.2—Минск МГГИПК и ПКО, 2007—147с.

  • Авторская группа “Референт" Одарённое поколение” наука и практика – от эксперимента к системе ч.3—Минск МГГИПК и ПКО, 2007—136с.

  • Барадулін Р. / Парастак радка, галінка верша: Артыкулы, эсэ. – Мн.: Маст.літ., 1987. – 351 с.

  • Валочка Г.М., Язерская С.А.. Логінава Т.У. / Беларуская мова і літаратура. 7 кл.: прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне: дап.для настаўнікаў устаноў агул.сярэд.адукацыі – Мінск: НІА:Аверсэв, 2011. –

  • Выгодский Л.С. Воображение и творчество в детском возрасте Москва Просвещение”1991-234с.

  • Гальперин П.Я. Введение в психологию/Ростов-на –Дону “Феникс” 1999-332с

  • Запрудский Н.И Современные школьные технологии/Минск -2004 288с.

  • Касперская С.В. / Система работы с одарёнными детьми – г. Волгоград “Учитель”, 2008 –118с.

  • Кашлев С.С. Технология интерактивного обучения /Минск”Беларускі верасень”2005 –196с..

  • Лазарук М.А., Логінава Т.У. / Беларуская літаратура: вучэбны дапаможнік для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання – Мінск: Нац.ін-т адукацыі, 2010 – 304 с.

  • А.Н.Леонтьев К теории развития психологии ребёнка”Просвещение”1974-290с.

  • Панютина Н.И., В.Н.Рагинская, Е.Б.Кислякова / Система работы образовательного учреждения с одарёнными детьми – г. Волгоград «Учитель», 2006—204с.

  • Рубенштейн С.А. Основы общей психологии Москва “Просвещение”1978-496с.

  • Хуторской А.В. Современная дидактика СПб «Питер» 2001-544с.

  • Паэтычны сінтаксіс. Гукапіс і рыфма – Мінск, “Вышэйшая школа”, 1975. – 286

Разделы сайта