Меню раздела

Телевизионный конкурс "Талент краiны"

Опубликовано: 27 мая 2019 г.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Агульнанацыянальнае тэлебачанне і Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі пачынаюць падрыхтоўку маштабнага агульнарэспубліканскага дзіцячага тэлевізійнага конкурсу “Талент краiны”  (чацвёрты сезон ) і запрашаюць адораных дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў да ўдзелу ў адборачным этапе конкурсу.

Адбор адбудзецца 1 - 2 чэрвеня 2019 года з 10  да 18  гадзін  ў Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі (г. Мінск, вул. Камуністычная, 9).

Удзел у адборы могуць прыняць сольныя выканаўцы ці калектывы не болей за тры асобы.

Разглядаюцца творчыя нумары ў наступных жанрах:

-              iнструментальнае мастацтва

Адбор удзельнікаў адбудзецца   1 чэрвеня 2019 года з 10 да 18 гадзін ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (г. Мінск, вул. Камуністычная, 9);

-               арыгінальны жанр (акцёрскае майстэрства, цыркавое мастацтва і мастацкая дэкламацыя)

Адбор удзельнікаў адбудзецца 2 чэрвеня 2019 года з 10 да 18 гадзін ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (г. Мінск, вул. Камуністычная, 9);

Анкета ўдзельніка запаўняецца на месцы ў дзень адбору.

Падрабязнасцi па тэлефоне: +375 17 284-34-11