Меню раздела

Дзень роднай мовы

Опубликовано: 22 февраля 2018 г.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

21 лютага 2018 года ў гімназіі прайшоў Дзень роднай мовы. Вучні з задавальненнем чыталі смяшынкі, жарты, спявалі песні і прыпеўкі. Усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.